avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
Переслано от Еўрарадыё | Еврорадио
22.07.2026 11:06
Агент 00SIM. Як зяць Шэймана стварыў шпіёнскі сэрвіс і збірае даныя мільёнаў карыстальнікаў? Стрым з журналістамі-расследавальнікамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім.

Андрэй Шымановіч — беларускі бізнесмен, вядомым па распрацоўцы шпіёнскага сэрвісу mSpy. Праграма дазваляла сачыць за чужымі тэлефонамі і збіраць велізарныя масівы асабістых даных.

Пасля буйных уцечак інфармацыі Шымановіч пераключыўся на іншыя мабільныя праграмы. Але і яны, як высветліла расследаванне, атрымліваюць доступ да геалакацыі, кантактаў, фота, мікрафона і іншых даных карыстальнікаў. Пры гэтым бізнэс Шымановіча звязаны ў тым ліку і з Еўропай, а сам ён — з сям'ёй вернага паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана.

Як працуе сетка кампаній бізнесмена? Чаму беларускія дадаткі прадаюцца як еўрапейскія? Куды трапілі даныя мільёнаў карыстальнікаў? І як чалавек з такімі сувязямі і гісторыяй атрымаў від на жыхарства ў Літве? Абмяркоўваем гэта з журналістамі-расследавальнікамі @buroBY Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім: https://www.youtube.com/watch?v=YjLPwABbKGQ
YouTube
Зять Шеймана создал шпионский сервис и собирает данные миллионов / Бюро Медиа
Журналисты-расследователи “Бюро Медиа” https://buromedia.io Ксения Вязниковцева и Алексей Гулицкий на Еврорадио. Обсуждаем последние новости, как зять Шеймана создал шпионский сервис и собирает данные миллионов. 0:00 Пачатак 1:40 Хто такі Шымановіч 4:55 Сувязь з Шэйманам 8:15 Уплыў Шэймана на кар'еру 10:50 Як працуе шпіёнскае праграмнае забеспячэнне Шымановіча 14:05 Сутнасць бізнесу 15:15 Сувязі з Беларуссю хаваюцца 24:00 Што не так з праграмамі і ў чым іх небяспека 31:30 Што трэба разумець перад тым, як усталяваць нейкую праграму 35:45 Як доўга працягвалася расследаванне ____________________________________ 💥 Вы можете задать вопрос с донатом, его обязательно озвучат — в чате есть кнопка с долларом! Внимание: троллинг и оскорбления озвучены не будут. А вопросы, присланные под конец, зачитать мы просто не успеем! ____________________________________ Поддержите работу редакции: 👍 Платная подписка на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join 👍 Купите книгу Змитра Лукашука: https://www.patreon.com/euroradio Помните о безопасности: не используйте беларуские карты ____________________________________ ❗️Слушать Еврорадио можно на волнах FM: 99,2 FM в БРЕСТЕ, Каменце, Малорите, Белой‑Подляске, Высоком 98,1 FM в ГРОДНО, Волковыске, Щучине, Лиде, Мостах, Лунно, Сопоцкине, Берестовице, Скиделе, Индурах, Зельве, Озёрах, Гайновке, Бельске‑Подляском, Семятычах, Соколке, Августове и Белостоке На радио выходит программа ЕвроЗум с обзором новостей. По будням в 6:00 и 19:05, по субботам в 6:00 ____________________________________ ⚡️ Настроить спутниковую тарелку на платформу Belarus Tomorrow: Satellite: Hotbird 13G at 13.0E Transponder: tp 122 Frequency: 10949 MHz Polarization: Vertical Symbol rate: 27500 Ksym/s FEC: 2/3 Modulation: DVB-S2/8PSK ____________________________________ Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 Телеграм: https://t.me/euroradio 💎 Инстаграм: https://instagram.com/euroradio 💎 Фейсбук: https://www.facebook.com/euroradio.fm 💎 ТикТок с аналитикой: https://www.tiktok.com/@euroradio 💎 ТикТок с новостями: https://www.tiktok.com/@euroradio.news
🔥 11
💩 2
🤡 2
👍 1
😁 1
14 2 157
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
21.07.2026 09:02
Агент 00SIM. Як беларускі бізнэсовец Андрэй Шымановіч стварыў вядомы ва ўсім свеце шпіёнскі сэрвіс, а затым парадніўся з Віктарам Шэйманам.

А таксама запусціў дзясятак небяспечных мабільных дадаткаў і стаў партнёрам фігуранткі найбуйнейшага афшорнага скандалу ў гісторыі.

Сёння Андрэй Шымановіч жыве ў Еўропе і развівае там бізнэс, паралельна працягваючы працаваць у Беларусі. Гэта, аднак, не перашкодзіла яму атрымаць дазвол на жыхарства ў Літве.

📌 У новым расследаванні «Бюро» падрабязна раскажа пра тое, як расла кар’ера бізнэсоўца Андрэя Шымановіча, і пра ягоныя сувязі з сям’ёй Шэймана.

📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
🔥 13
2
👍 2
🌚 1
👀 1
8 292
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
14.07.2026 09:02
Дзмітрый Лукашэнка стварыў мерч для беларускіх ВНУ. Сярод яго бізнэс-партнёраў – экс-чыноўнік, які гандляваў вайсковай дзяржаўнай таямніцай

У 2017–2018 гадах адразу ў трох вышэйшых навучальных установах Беларусі з’явіўся свой універсітэцкі мерч з фірмовай сімволікай – брэндаванае адзенне і сувенірная прадукцыя. Продаж ішоў праз студэнцкія крамы ў карпусах ВНУ.

📌 «Бюро» высветліла, што ў момант адкрыцця пунктаў з мерчам «Універсітэцкія традыцыі» мелі трох уласнікаў. Першы – Прэзідэнцкі спартыўны клуб (ПСК), бяззменным кіраўніком якога больш за дваццаць гадоў з’яўляецца Дзмітрый Лукашэнка.

📌 Другая фірма – «Саюзтрэйд». Яе асноўны від дзейнасці – гуртовы гандаль іншымі бытавымі таварамі. Аднак мы высветлілі, што кампанія з’яўляецца партнёрам «Яндэкс.Таксі» – яна мае ўласны аўтапарк і займаецца падборам і наймам кіроўцаў. Фірму заснаваў Яўген Кукушкін. Вывучыўшы яго біяграфію, «Бюро» можа сцвярджаць, што фірма «Саюзтрэйд», як і сам Кукушкін, звязаныя з Дзмітрыем Лукашэнкам.

У пачатку нулявых Яўген Кукушкін займаў пасаду інспектара ў камітэце па каштоўных паперах пры Савеце міністраў РБ. Але ў 2002 годзе яго затрымалі супрацоўнікі КДБ за спробу прадаць «расійскім бізнэсоўцам» вайсковую дзяржаўную таямніцу пра дзейнасць абароннага прадпрыемства «Пеленг». На ўгодзе Кукушкін планаваў зарабіць 4,3 тысячы долараў.

Кукушкіна асудзілі на 5 гадоў паводле артыкула 433 КК РБ – атрыманне незаконнага ўзнагароджання службоўцам дзяржапарату. Аднак, як высветліла «Бюро», экс-чыноўнік не сеў, а атрымаў тыя самыя 5 гадоў умоўна. У 2004 годзе, калі скончыўся выпрабаваўчы тэрмін, судзімасць яму анулявалі.

Як мінімум апошнія чатыры гады Яўген Кукушкін займае пасаду старшыні савета ў аматарскай хакейнай камандзе «Шчыт». Менавіта ў гэтай камандзе гуляе ягоны партнёр па студэнцкіх крамках з мерчам – Дзмітрый Лукашэнка.

📌 Трэцяя фірма, якая валодала «Універсітэцкімі традыцыямі», – ЗАТ «Аблрапсаграсэрвіс». Гэтая юрыдычная асоба займаецца вытворчасцю алеяў і шроту. Структура ўласнасці ЗАТ не прадугледжвае раскрыцця канцавых бенефіцыяраў, аднак «Аблрапсаграсэрвіс» звязаны з электроннай поштай, якая выкарыстоўвалася для рэгістрацыі некалькіх юрыдычных асоб, звязаных з Яўгенам Кукушкіным і Дзмітрыем Лукашэнкам

Такім чынам, усе тры ўласнікі, якія адказвалі за стварэнне і продаж мерчу беларускіх ВНУ, наўпрост ці ўскосна звязаныя з сярэднім сынам Аляксандра Лукашэнкі.

📌 Падрабязней чытайце на сайце "Бюро"

📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
🔥 6
💩 4
👍 3
1
7 450
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
Переслано от Еўрарадыё | Еврорадио
11.07.2026 15:37
"Навошта заканчваць універсітэт, калі можна проста паўдзельнічаць у "Міс Беларусь", "Міс БРЫКС", а пасля ўсё ў цябе будзе ў шакаладзе?"

Які прыклад прыгажуні з "кавуновага батальёна" Лукашэнкі паказваюць маладым беларускам? Якую ролевую мадэль дэманструюць як паспяховую? На гэтую тэму задумаліся журналісты-расследавальнікі з @BuroBY Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі.

Глядзіце эфір пра новае расследаванне "кавуновага батальёна": https://www.youtube.com/watch?v=1lyfIpedd9o
🔥 4
3
2 320
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
10.07.2026 14:58
📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт. Расказваем пра рубрыкі і фарматы.

Кожны тыдзень будзем расказваць пра тое, што звычайна застаецца па-за кадрам: пра камандзіроўкі і прафесійныя сустрэчы, рэдакцыйную кухню, падрыхтоўку расследаванняў, іх уплыў і пра тое, чым канкрэтна «Бюро» дапамагаюць данаты.

Напрыклад, журналістка «Бюро» расказала нашым патронам, як з’ездзіла ў камандзіроўку ў Осла, сустрэла там аднаго з аўтараў расследавання «Ашуканец з Tinder» – і пачула ад яго нешта вельмі нечаканае.

Таксама падпісчыкі Patreon першымі будуць даведвацца пра тэмы расследаванняў «Бюро» – а пасля публікацыі змогуць задаць пытанні аўтарам.

Кожны месяц рэдакцыя будзе пісаць патронам ліст з вынікамі працы і асабістымі заўвагамі журналістаў.

Калі вам падабаецца тое, што робіць «Бюро», раскажыце пра наш Patreon сябрам або падзяліцеся спасылкай з тымі, каму важная незалежная беларуская журналістыка. А калі вы даўно думалі падпісаццца або павялічыць сваю падтрымку – цяпер самы час. Кожны данат вельмі дапамагае нам

📌 Падпісацца на Patreon
4
🔥 3
🙏 1
1 377
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
07.07.2026 09:04
За «Фондам Першага» стаяць члены сям’і і атачэнне Ірыны Абельскай 

«Фонд Першага» не публікуе фінансавыя паказчыкі, яго штогадовыя справаздачы не з’яўляюцца на сайце Міністэрства юстыцыі, а ў даступных дакументах дагэтуль не пазначаны нават дырэктар. Чым займаецца сам фонд, таксама застаецца загадкай. Але дзякуючы «Кіберпартызанам» Бюро змагло высветліць, што да фонду маюць прамое дачыненне людзі з атачэння Ірыны Абельскай – галоўнага лекара Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і маці Мікалая Лукашэнкі.

📌 Сярод супрацоўнікаў фонду Дзіна Фейсал эль-Дзіэфі. Свой удзел у фондзе жанчына сумяшчае з працай у Рэспубліканскай бальніцы Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, якую ўзначальвае Абельская. Дзіну эль-Дзіэфі неаднаразова бачылі, калі яна суправаджала сваю начальніцу на розных мерапрыемствах. Таксама яна спадарожніца Дзмітрыя Абельскага – старэйшага сына Ірыны Абельскай.

📌 Цалкам чытайце на сайце
🔥 9
🤯 3
👍 2
1
😁 1
😱 1
🤬 1
💩 1
10 623
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
02.07.2026 09:02
У «нафтавага кашалька» Лукашэнкі знайшоўся новы бізнэс з мільярднай выручкай

На беларускім рынку гандлю нафтапрадуктамі з’явіўся новы гулец – кампанія «Мінерал Гудс Трэйд». Запуск бізнэсу нідзе не афішаваўся. Усяго праз два гады працы кампанія дамаглася ўражальных вынікаў – выручка перавысіла мільярд долараў. «Бюро» высветліла, што новая фірма звязаная з уплывовым бізнэсоўцам Мікалаем Вараб’ём.

Пасля ўвядзення санкцый бізнэсовец працуе праз новыя фірмы, якія афармляе на давераных асоб. Адной з такіх кампаній стала «Мінерал Гудс Трэйд» (МГТ). Яна з’явілася ў снежні 2022 года ў Наваполацку. У гэтым горадзе Варабей пачынаў сваю бізнэс-кар’еру.

📌 Кіраўнік МГТ – Андрэй Шышко з досведам працы ў нафтагандлі і лагістыцы. Ён уладкаваўся да Вараб’я ў 2021 годзе. Спачатку працаваў у «Новай нафтавай кампаніі», а затым – у кампаніі «Лэндрэсурс». З чэрвеня 2023 года ўзначальвае «Мінерал Гудс Трэйд». Уладальнікам МГТ з’яўляецца Кірыл Бяляеў. Гэта ўраджэнец Наваполацка, які ўсё жыццё прапрацаваў у «Віцебскэнерга». Як ён патрапіў у МГТ, Бяляеў не змог патлумачыць у размове з «Бюро».

Асноўным відам дзейнасці кампанія «Мінерал Гудс Трэйд» пазначыла гуртавы гандаль топачным мазутам. Праз два гады пасля рэгістрацыі МГТ дамаглася фенаменальных поспехаў. Па выніках 2024 года яе выручка перавысіла 3,5 мільярда рублёў, а чысты прыбытак – 51 мільён рублёў. Такімі паказчыкамі можа пахваліцца рэдкае беларускае прадпрыемства.

📌 Цалкам чытаць на сайце
🔥 6
👏 3
1
🌚 1
10 602
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
29.06.2026 07:27
Згубіў, але не сышоў. Як чэшскі мільярдэр гандлюе сантэхнікай у Беларусі

У чэшскага мільярдэра Францішка Фабічавіца знайшоўся дзейны бізнэс у Беларусі. Хаця раней ён заяўляў пра страту беларускага рынку з-за вайны ва Украіне. «Бюро» разам з чэшскім выданнем Voxpot разбіралася ў сітуацыі.

📌 Францішак Фабічавіц – адзін з найзаможнейшых людзей Чэхіі. Разам з жонкай Радкай Прокапавай займаецца вытворчасцю сантэхнікі пад брэндам Alca. Іх багацце ацэньваецца ў 10,4 мільярда крон (пад кат: звыш 400 мільёнаў еўра).

Як высветліла «Бюро» ў партнёрстве з выданнем Voxpot, чэшскі мільярдэр не спыняў бізнэсу ні ў Расіі, ні ў Беларусі. Праз чатыры месяцы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны «АлцаПласт» была перайменаваная ў «Алкадрэйн Бел» (Alcadrain Bel). Адзіным уладальнікам кампаніі з лістапада 2023 года стаў Францішак Фабічавіц.

📌 Цалкам чытайце на сайце
🔥 8
3
👎 2
😁 2
😈 1
5 488
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
Переслано от Еўрарадыё | Еврорадио
24.06.2026 11:50
“Новая Беларусь” Карпянкова: за чые грошы і для каго яе будуюць? Стрым з журналістамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Карпекам

Цягам апошніх гадоў у Беларусі было створана шмат так званых "вайскова-патрыятычных клубаў". Яны працуюць пад патранажам Унутраных войскаў МУС, а з 2024 года аб'яднаныя яшчэ і пад дахам фонду “Маладая гвардыя”. За апошнім стаіць намміністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў.

На публіку сумнавядомы сілавік заяўляе пра высокія мэты. Аднак @buroBY высветліла, што пад эгідай “патрыятычнага” і “духоўна-маральнага” выхавання бюджэт фонду сплывае на паляпшэнне дабрабыту жонак беларускіх сілавікоў.

Хто са сваякоў Карпянкова працаўладкаваны ў фондзе “Маладая гвардыя”? Як сталася, што менавіта экс-кіраўніку ГУБАЗіК даверылі справу па аб’яднанні клубаў у фонд, і чаму там вучаць дзяцей? Адкуль бяруццы грошы на фінансаванне гэтай структуры і чаму расследавальнікі называюць іх “мутнымі”?

Размаўляем пра гэта з расследавальнікамі з “Бюро Медыя” Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Карпекам: https://www.youtube.com/watch?v=EnnQicE025A
YouTube
Расследование: “Новая Беларусь” Карпенкова. За чьи деньги и для кого её строят / Бюро Медиа
Журналисты-расследователи “Бюро Медиа” https://buromedia.io Ксения Вязниковцева и Алексей Карпеко на Еврорадио. Обсуждаем, чьё благосостояние обеспечивает фонд Карпенкова. 0:00 Пачатак 1:20 Інтарэс да Карпянкова 3:35 Клубы сталі з’яўляцца ў 2021 годзе 9:45 Навошта гэтыя клубы? 12:25 Хто стаіць за фондам Карпянкова? 14:35 Ідэалогія клубаў 16:50 "Новая Беларусь" Карпянкова-Гігіна 18:10 Хто працуе ў фондзе 22:10 Фінансаванне 27:35 Адкуль грошы 32:25 Мерапрыемствы для дзяцей 38:50 Як размяркоўваюцца грошы, гэта проста распіл? 43:25 Вынікі расследавання ____________________________________ 💥 Вы можете задать вопрос с донатом, его обязательно озвучат — в чате есть кнопка с долларом! Внимание: троллинг и оскорбления озвучены не будут. А вопросы, присланные под конец, зачитать мы просто не успеем! ____________________________________ Поддержите работу редакции: 👍 Платная подписка на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join 👍 Купите книгу Змитра Лукашука: https://www.patreon.com/euroradio Помните о безопасности: не используйте беларуские карты ____________________________________ ❗️Слушать Еврорадио можно на волнах FM: 99,2 FM в БРЕСТЕ, Каменце, Малорите, Белой‑Подляске, Высоком 98,1 FM в ГРОДНО, Волковыске, Щучине, Лиде, Мостах, Лунно, Сопоцкине, Берестовице, Скиделе, Индурах, Зельве, Озёрах, Гайновке, Бельске‑Подляском, Семятычах, Соколке, Августове и Белостоке На радио выходит программа ЕвроЗум с обзором новостей. По будням в 6:00 и 19:05, по субботам в 6:00 ____________________________________ ⚡️ Настроить спутниковую тарелку на платформу Belarus Tomorrow: Satellite: Hotbird 13G at 13.0E Transponder: tp 122 Frequency: 10949 MHz Polarization: Vertical Symbol rate: 27500 Ksym/s FEC: 2/3 Modulation: DVB-S2/8PSK ____________________________________ Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 Телеграм: https://t.me/euroradio 💎 Инстаграм: https://instagram.com/euroradio 💎 Фейсбук: https://www.facebook.com/euroradio.fm 💎 ТикТок с аналитикой: https://www.tiktok.com/@euroradio 💎 ТикТок с новостями: https://www.tiktok.com/@euroradio.news
🔥 5
4
👍 1
👏 1
1 525
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
18.06.2026 09:02
🏖 Рэлакс з Дзмітрыем Лукашэнкам. У Прэзідэнцкага спартыўнага клуба знайшлася база адпачынку ў Раўбічах

«Бюро» высветліла, што Прэзідэнцкі спартыўны клуб (ПСК), які ўзначальвае Дзмітрый Лукашэнка, валодае базай адпачынку «Вячоркі» ў Раўбічах.

📌 Працу «Вячорак» акумулюе асобная фірма «Фанспорт» – яна належыць ПСК. Дырэктар «Фанспорта» – Юрый Чахоўскі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы высветлілі, што ў нулявых ён быў вайскоўцам в/ч 01549 – службы бяспекі Лукашэнкі. У 2004 годзе Чахоўскі нават атрымаў медаль «За бездакорную службу» І ступені. Такая ўзнагарода прысуджаецца асабіста Аляксандрам Лукашэнкам вайскоўцам і сілавікам за 20 год самаахвярнай і безупыннай службы.

📌 Падрабязней чытайце на сайце
🔥 6
😁 4
1
🤬 1
👀 1
6 651
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
12.06.2026 09:02
🏫Як шэсць прыватных школ, якія выжылі пасля зачысткі, завяршылі 2025 год фінансава

Праз два гады пасля выхаду расследавання «Застацца ў жывых» і амаль праз тры гады пасля ўвядзення абавязковага ліцэнзавання школ «Бюро» вывучыла фінансавую справаздачнасць прыватных школ, якія засталіся ў Беларусі.

Тады мы расказвалі, што пасля зачысткі ліцэнзію атрымалі толькі 6 з 35 прыватных школ. Установы, якія выжылі, аб’ядноўвалі не толькі дакументы і адпаведнасць новым патрабаванням, але і сувязі з буйным бізнэсам, чыноўнікамі, наменклатурай, сям’ёй Лукашэнкі або лаяльнымі дзяржаве структурамі.

📌 Гаворка ідзе пра школы «Канкорд», «Эка-Эл», «Альтэрнатыва», «Іхвіс», «Елісеевы палі» і Мінскую міжнародную гімназію. «Бюро» вывучыла фінансавую справаздачнасць прыватных школ, якія выжылі ў Беларусі
👍 6
😁 2
2 629
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
Переслано от Еўрарадыё | Еврорадио
11.06.2026 10:46
Аб’язныя шляхі: як перавозчык з Беларусі абыходзіць санкцыі ЕС? Даведаемся ў эфіры @euroradio!

Схемы абыходу санкцый становяцца ўсё больш мудрагелістымі. Але іх арганізатарам не вельмі шанцуе: расследавальнікі рана ці позна выяўляюць усе выкарыстаныя хітрыкі. Пра новы такі кейс у эфіры расказваюць журналісты-расследвальнікі @buroBY Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч: https://www.youtube.com/live/zKLmrKuFxpY?si=BJZP7KQWkDwA_bko
YouTube
Объездные пути: как перевозчик из Беларуси обходит санкции ЕС / Бюро Медиа
Журналисты-расследователи “Бюро Медиа” https://buromedia.io Ксения Вязниковцева и Александр Ярошевич на Еврорадио. 0:00 Пачатак 1:30 Новыя санкцыі супраць Беларусі: закранута рыбная галіна, удар па Машэнскаму і Няронскай 8:35 Стаўленне да санкцый 10:35 Сінхранізацыя санкцый — гэта добра ці дрэнна? 13:45 Абход санкцый 20:55 Што можна прад’явіць? 24:10 Колькі кампаній дапамагаюць абыходзіць санкцыі 29:20 Пры чым тут Украіна? 31:35 Рэакцыя на расследаванне 35:20 Рэакцыя ўладаў трох краін 38:40 Што далей? 41:20 Ці штурхаем мы Беларусь у абдымкі Масквы? ____________________________________ 💥 Вы можете задать вопрос с донатом, его обязательно озвучат — в чате есть кнопка с долларом! Внимание: троллинг и оскорбления озвучены не будут. А вопросы, присланные под конец, зачитать мы просто не успеем! ____________________________________ Поддержите работу редакции: 👍 Платная подписка на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join 👍 Купите книгу Змитра Лукашука: https://www.patreon.com/euroradio Помните о безопасности: не используйте беларуские карты ____________________________________ ❗️Слушать Еврорадио можно на волнах FM: 99,2 FM в БРЕСТЕ, Каменце, Малорите, Белой‑Подляске, Высоком 98,1 FM в ГРОДНО, Волковыске, Щучине, Лиде, Мостах, Лунно, Сопоцкине, Берестовице, Скиделе, Индурах, Зельве, Озёрах, Гайновке, Бельске‑Подляском, Семятычах, Соколке, Августове и Белостоке На радио выходит программа ЕвроЗум с обзором новостей. По будням в 6:00 и 19:05, по субботам в 6:00 ____________________________________ ⚡️ Настроить спутниковую тарелку на платформу Belarus Tomorrow: Satellite: Hotbird 13G at 13.0E Transponder: tp 122 Frequency: 10949 MHz Polarization: Vertical Symbol rate: 27500 Ksym/s FEC: 2/3 Modulation: DVB-S2/8PSK ____________________________________ Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 Телеграм: https://t.me/euroradio 💎 Инстаграм: https://instagram.com/euroradio 💎 Фейсбук: https://www.facebook.com/euroradio.fm 💎 ТикТок с аналитикой: https://www.tiktok.com/@euroradio 💎 ТикТок с новостями: https://www.tiktok.com/@euroradio.news
🔥 7
👍 3
3 445
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
11.06.2026 09:01
🔍 У Швецыі і Украіне адрэагавалі на нашае расследаванне пра буйнога перавозчыка з Беларусі

Фармацэўтычны гігант AstraZeneca робіць захады пасля нашага сумеснага расследавання з SVT і Fundacja Reporterów. Згаданыя ў публікацыі транспартныя кампаніі болей не будуць выкарыстоўвацца для перавозкі грузаў.

📌 У AstraZeneca заявілі, што не парушалі ніякіх законаў, правіл або санкцый, але тым не менш вельмі сур’ёзна ставяцца да інфармацыі, выкладзенай у нашым расследаванні: «Мы далі ўказанне нашаму пастаўшчыку лагістычных паслуг, каб субпадрадчыкі, згаданыя ў расследаванні, больш не прыцягваліся да перавозак AstraZeneca ў межах ЕС. Пастаўшчык пацвердзіў, што гэта цяпер ажыццяўляецца як мага хутчэй, не ставячы пад пагрозу дастаўку жыццёва важных лекаў пацыентам»

📌 Упаўнаважаны прэзідэнта Украіны ў пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк таксама адрэагаваў на нашае сумеснае расследаванне. Ён лічыць, што абыход санкцый павінен быць расследаваны: «Народ Украіны прыносіць велізарныя ахвяры. І калі, з аднаго боку, мы бачым гэтыя ахвяры, а з іншага – падобныя схемы абыходу санкцый, гэта выклікае расчараванне. Вядома, частка гэтай інфармацыі павінна быць афіцыйна правераная. Думаю, мы накіруем адпаведны запыт ураду Швецыі з прапановай разгледзець магчымасць распачаць афіцыйнае расследаванне».

Паводле ягоных слоў, нават калі ў канкрэтным выпадку гаворка можа ісці пра фармацэўтычную прадукцыю, экспарт якой не забаронены ў Расію, праблема палягае ў лагістыцы. Уласюк зазначыў, што тыя ж маршруты і тыя ж ланцужкі паставак могуць выкарыстоўвацца для абыходу санкцый пры дастаўцы мікраэлектронікі для расійскіх ракет і дронаў.

📌 Цалкам чытайце на сайце

📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
🔥 14
2
👍 2
2 426
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
09.06.2026 07:01
🚛Круты паварот. Як буйны перавозчык з Беларусі манеўруе ва ўмовах санкцый ЕС

У пачатку года ў прыгарадзе Стакгольма здарылася смяротная аварыя. Грузавік сутыкнуўся з машынай аўташколы. Вучань атрымаў траўмы, а дарожны інспектар, які прымаў экзамен, загінуў. Фатальная аварыя ў Швецыі нечакана прывяла нас у Беларусь.

На прычэпе грузавіка быў лагатып Jenty і спасылка на сайт jenty-spedition[.]com. Гэта лога і сайт буйной транспартнай кампаніі «Джэнці-спедзішн» з офісам у прыгарадзе Мінска.

📌 Але як такая фура трапіла ў Швецыю, з-за санкцый жа беларускія перавозчыкі не могуць працаваць у Еўрасаюзе? Разам з калегамі з SVT і Fundacja Reporterów мы разбіраліся, хто стаяў за той перавозкай і як яна звязаная з Беларуссю.
🔥 11
🤬 3
🥴 3
👀 1
5 446
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
28.05.2026 09:01
💅Прыдворная сяброўка. Як Людміла Няронская пабудавала бізнэс-імперыю і пры чым тут сям’я Лукашэнкі

Людміла Няронская, бадай, самая паспяховая бізнэс-лэдзі ў Беларусі, персона якой шмат абмяркоўваецца. За сваю кар’еру яна змагла пабудаваць адразу дзве імперыі: паліўна-транспартную і рыбную. Але, як высветліла «Бюро», Няронская мае не толькі прафесійнае чуццё, але і адмысловы талент – знаходзіць карысныя сувязі і выкарыстоўваць іх для ўласнага ўзбагачэння.

«Бюро» здабыло эксклюзіўныя падрабязнасці пра жыццё Людмілы Няронскай.

📌 У нашым новым расследаванні "Прыдворная сяброўка" мы раскажам, дзе яна жыве, з кім праводзіць замежныя адпачынкі.

Якія дачыненні насамрэч звязваюць яе з кланам Віктара Лукашэнкі і як сяброўства з сям’ёй старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі канвертавалася ва ўзаемавыгаднае бізнэс-супрацоўніцтва.



📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (Stripe i buymeacoffee).
🔥 11
5
👀 2
9 643
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
27.05.2026 09:39
563
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
27.05.2026 09:33
Ужо заўтра ў «Бюро» выйдзе новае расследаванне пра бізнэс-партнерку сям'і Віктара Лукашэнкі. А сёння віктарына. Хто на фота?
👍 7
🔥 2
😁 2
5 605
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
26.05.2026 09:03
У тыле ворага. Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у «Інстаграме». За гэта яму належыць адміністрацыйная адказнасць

Пэўны час таму «Бюро» знайшло таемны інстаграм-акаўнт Дзмітрыя Лукашэнкі. Мы вывучылі падпіскі ягонага профілю і даведаліся, чым цікавіцца сярэдні сын кіраўніка Беларусі ў сеціве.

Профіль быў зарэгістраваны ў верасні 2021 года ў Беларусі пад іменем Дзмітрый.

У профілю аформленыя ўзаемныя падпіскі з членамі сям’і Дзмітрыя Лукашэнкі: дочкамі Анастасіяй, Дар’яй і Аляксандрай. А таксама з жонкай Ганнай Лукашэнкай – яна мае адразу два акаўнты ў «Інстаграме»: афіцыйны пад творчым псеўданімам Ганна Сялук і асабісты пад дзявочым прозвішчам – Ганна Гаравікова.

📌 Сярод фаловераў Дзмітрыя Лукашэнкі мы знайшлі галоўнага трэнера каманды Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя Баскава, бізнэс-профіль Клуба тэніса, якім валодае ПСК, і Юрыя Шахуры. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы высветлілі, што ён быў вайскоўцам в/ч 01549 – службы бяспекі Лукашэнкі. Шахура некалькі разоў суправаджаў жонку Дзмітрыя Лукашэнкі Ганну ў замежных паездках, з чаго мы можам зрабіць выснову, што ён можа быць асабістым ахоўнікам клана Дзмітрыя Лукашэнкі.

Акрамя таго, Дзмітрый Лукашэнка сочыць за акаўнтамі а-ля астралагічныя парады для Авена. Сярэдні сын Лукашэнкі нарадзіўся 23 сакавіка, і паводле знака задыяка ён якраз Авен.

Якім жа кантэнтам у сеціве ён цікавіцца?

📌 Чытайце падрабязней на сайце «Бюро»
😁 13
🔥 4
1
13 705
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
21.05.2026 09:01
Улады засакрэцілі фінансавую справаздачнасць медыяхолдынга нявесткі Лукашэнкі

Пад грыф «сакрэтна» Савета міністраў трапілі музычны, радыё- і рэкламны актывы, звязаныя з Ганнай Сялук (Ганна Лукашэнка).

«Бюро» высветліла, што з 2025 года фінансавыя паказчыкі медыяхолдынга, якім кіруе нявестка Лукашэнкі, сталі «дзяржаўнай падатковай таямніцай». Такую пастанову выдаў Савет міністраў Беларусі.

📌 Апошні год «Бюро» адзначае тэндэнцыю: сям’я Лукашэнкі актыўна хавае структурныя і фінансавыя дадзеныя кампаній, якія звязаныя з імі асабіста і іх блізкімі сябрамі. Раней такім жа парадкам была засакрэчаная ўся фінансавая справаздачнасць фірм пад кантролем братоў Лукашэнкаў – Віктара і Дзмітрыя.

«Бюро» накіравала запыт у Міністэрства па падатках і зборах РБ. Мы папрасілі даць тлумачэнні: чаму інфармацыя пра расходы і даходы прыватных фірм стала «дзяржаўнай падатковай таямніцай».

📌 Мы атрымалі адказ ад Міністэрства па падатках і зборах. Падрабязнасці чытайце на сайце «Бюро»
🤬 7
🔥 3
🤡 2
🐳 2
9 647
avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
14.05.2026 09:01
На бізнэс-джэце з Мінска ў Маскву. Як зяць былога прэм’ера асвоіў неба. Збройнік Сяргей Бацяноўскі паспяхова развівае пасажырскія авіяперавозкі

Беларуская авіякампанія «Байскай» абнародавала фінансавыя паказчыкі за мінулы год. Выручка вырасла ў тры з паловай разы ў параўнанні з 2024 годам – да 27 мільёнаў рублёў. Чысты прыбытак падвоіўся і склаў амаль 11 мільёнаў рублёў. Кіраўнік авіякампаніі «Байскай» Дзмітрый Кучынскі адмовіўся каментаваць фінансавыя паказчыкі па тэлефоне.

Авіякампанія «Байскай» – адзіны прыватны аператар бізнэс-джэтаў у Беларусі. Яна з’явілася ў 2017 годзе. Заснавальнік – акцыянернае таварыства «Інвестыцыйнае фінансаванне». Па дамоўленасці з беларускімі ўладамі кампанія пабудавала цэнтр бізнэс-авіяцыі ў нацыянальным аэрапорце Мінск.

За авіяцыйным бізнэсам стаіць Сяргей Бацяноўскі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» атрымалася пацвердзіць, што ён з’яўляецца зяцем былога прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Лінга, чыё праўленне прыпала на 1997 – 2000 гады.

Сяргей Бацяноўскі звязаны са збройным бізнэсам. У свой час ён узначальваў прадстаўніцтва расійскага акцыянернага таварыства «Абарончыя сістэмы» ў Беларусі. Холдынг спецыялізаваўся на вытворчасці, пастаўках, рамонце і сэрвісным абслугоўванні зенітных ракетных комплексаў «Пячора-2М», оптыка-электроннай станцыі кругавога агляду «Фенікс», радыёлакацыйных станцый П-18 і «Кама-Н».

Цяпер Бацяноўскі кіруе беларускім ваенным прадпрыемствам «АКБ-ТСП». Яно знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША.

📌 Падрабязней на сайце
🔥 6
🤬 5
👍 2
👀 1
3 646

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

826
Бюро. Расследаванні пра Беларусь

Робім нябачнае бачным.

Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі.

звязацца з намі: @buro_editors

Наш інстаграм
https://instagram*.com/buromedia_by

Падтрымаць рэдакцыю
https://www.patreon.com/buromediaby
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram