У тыле ворага. Дзмітрый Лукашэнка падпісаны на экстрэмісцкі паблік у «Інстаграме». За гэта яму належыць адміністрацыйная адказнасць
Пэўны час таму «Бюро» знайшло таемны інстаграм-акаўнт Дзмітрыя Лукашэнкі. Мы вывучылі падпіскі ягонага профілю і даведаліся, чым цікавіцца сярэдні сын кіраўніка Беларусі ў сеціве.
Профіль быў зарэгістраваны ў верасні 2021 года ў Беларусі пад іменем Дзмітрый.
У профілю аформленыя ўзаемныя падпіскі з членамі сям’і Дзмітрыя Лукашэнкі: дочкамі Анастасіяй, Дар’яй і Аляксандрай. А таксама з жонкай Ганнай Лукашэнкай – яна мае адразу два акаўнты ў «Інстаграме»: афіцыйны пад творчым псеўданімам Ганна Сялук і асабісты пад дзявочым прозвішчам – Ганна Гаравікова.
📌
Сярод фаловераў Дзмітрыя Лукашэнкі мы знайшлі галоўнага трэнера каманды Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя Баскава, бізнэс-профіль Клуба тэніса, якім валодае ПСК, і Юрыя Шахуры. Дзякуючы «Кіберпартызанам» мы высветлілі, што ён быў вайскоўцам в/ч 01549 – службы бяспекі Лукашэнкі. Шахура некалькі разоў суправаджаў жонку Дзмітрыя Лукашэнкі Ганну ў замежных паездках, з чаго мы можам зрабіць выснову, што ён можа быць асабістым ахоўнікам клана Дзмітрыя Лукашэнкі.
Акрамя таго, Дзмітрый Лукашэнка сочыць за акаўнтамі а-ля астралагічныя парады для Авена. Сярэдні сын Лукашэнкі нарадзіўся 23 сакавіка, і паводле знака задыяка ён якраз Авен.
Якім жа кантэнтам у сеціве ён цікавіцца?
📌 Чытайце падрабязней на сайце «Бюро»
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram