avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
14.05.2026 09:01
На бізнэс-джэце з Мінска ў Маскву. Як зяць былога прэм’ера асвоіў неба. Збройнік Сяргей Бацяноўскі паспяхова развівае пасажырскія авіяперавозкі

Беларуская авіякампанія «Байскай» абнародавала фінансавыя паказчыкі за мінулы год. Выручка вырасла ў тры з паловай разы ў параўнанні з 2024 годам – да 27 мільёнаў рублёў. Чысты прыбытак падвоіўся і склаў амаль 11 мільёнаў рублёў. Кіраўнік авіякампаніі «Байскай» Дзмітрый Кучынскі адмовіўся каментаваць фінансавыя паказчыкі па тэлефоне.

Авіякампанія «Байскай» – адзіны прыватны аператар бізнэс-джэтаў у Беларусі. Яна з’явілася ў 2017 годзе. Заснавальнік – акцыянернае таварыства «Інвестыцыйнае фінансаванне». Па дамоўленасці з беларускімі ўладамі кампанія пабудавала цэнтр бізнэс-авіяцыі ў нацыянальным аэрапорце Мінск.

За авіяцыйным бізнэсам стаіць Сяргей Бацяноўскі. Дзякуючы «Кіберпартызанам» атрымалася пацвердзіць, што ён з’яўляецца зяцем былога прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Лінга, чыё праўленне прыпала на 1997 – 2000 гады.

Сяргей Бацяноўскі звязаны са збройным бізнэсам. У свой час ён узначальваў прадстаўніцтва расійскага акцыянернага таварыства «Абарончыя сістэмы» ў Беларусі. Холдынг спецыялізаваўся на вытворчасці, пастаўках, рамонце і сэрвісным абслугоўванні зенітных ракетных комплексаў «Пячора-2М», оптыка-электроннай станцыі кругавога агляду «Фенікс», радыёлакацыйных станцый П-18 і «Кама-Н».

Цяпер Бацяноўскі кіруе беларускім ваенным прадпрыемствам «АКБ-ТСП». Яно знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША.

📌 Падрабязней на сайце
🔥 6
🤬 5
👍 2
👀 1
3 646

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

826
Бюро. Расследаванні пра Беларусь

Робім нябачнае бачным.

Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі.

звязацца з намі: @buro_editors

Наш інстаграм
https://instagram*.com/buromedia_by

Падтрымаць рэдакцыю
https://www.patreon.com/buromediaby
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram