У «нафтавага кашалька» Лукашэнкі знайшоўся новы бізнэс з мільярднай выручкай
На беларускім рынку гандлю нафтапрадуктамі з’явіўся новы гулец – кампанія «Мінерал Гудс Трэйд». Запуск бізнэсу нідзе не афішаваўся. Усяго праз два гады працы кампанія дамаглася ўражальных вынікаў – выручка перавысіла мільярд долараў. «Бюро» высветліла, што новая фірма звязаная з уплывовым бізнэсоўцам Мікалаем Вараб’ём.
Пасля ўвядзення санкцый бізнэсовец працуе праз новыя фірмы, якія афармляе на давераных асоб. Адной з такіх кампаній стала «Мінерал Гудс Трэйд» (МГТ). Яна з’явілася ў снежні 2022 года ў Наваполацку. У гэтым горадзе Варабей пачынаў сваю бізнэс-кар’еру.
📌
Кіраўнік МГТ – Андрэй Шышко з досведам працы ў нафтагандлі і лагістыцы. Ён уладкаваўся да Вараб’я ў 2021 годзе. Спачатку працаваў у «Новай нафтавай кампаніі», а затым – у кампаніі «Лэндрэсурс». З чэрвеня 2023 года ўзначальвае «Мінерал Гудс Трэйд».
Уладальнікам МГТ з’яўляецца Кірыл Бяляеў. Гэта ўраджэнец Наваполацка, які ўсё жыццё прапрацаваў у «Віцебскэнерга».
Як ён патрапіў у МГТ, Бяляеў не змог патлумачыць у размове з «Бюро».
Асноўным відам дзейнасці кампанія «Мінерал Гудс Трэйд» пазначыла гуртавы гандаль топачным мазутам. Праз два гады пасля рэгістрацыі МГТ дамаглася фенаменальных поспехаў.
Па выніках 2024 года яе выручка перавысіла 3,5 мільярда рублёў, а чысты прыбытак – 51 мільён рублёў. Такімі паказчыкамі можа пахваліцца рэдкае беларускае прадпрыемства.
📌 Цалкам чытаць на сайце
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram