🔍 У Швецыі і Украіне адрэагавалі на нашае расследаванне пра буйнога перавозчыка з Беларусі
Фармацэўтычны гігант AstraZeneca робіць захады пасля нашага сумеснага расследавання з SVT і Fundacja Reporterów.
Згаданыя ў публікацыі транспартныя кампаніі болей не будуць выкарыстоўвацца для перавозкі грузаў.
📌
У AstraZeneca заявілі, што не парушалі ніякіх законаў, правіл або санкцый, але тым не менш вельмі сур’ёзна ставяцца да інфармацыі, выкладзенай у нашым расследаванні:
«Мы далі ўказанне нашаму пастаўшчыку лагістычных паслуг, каб субпадрадчыкі, згаданыя ў расследаванні, больш не прыцягваліся да перавозак AstraZeneca ў межах ЕС. Пастаўшчык пацвердзіў, што гэта цяпер ажыццяўляецца як мага хутчэй, не ставячы пад пагрозу дастаўку жыццёва важных лекаў пацыентам»
📌
Упаўнаважаны прэзідэнта Украіны ў пытаннях санкцыйнай палітыкі Уладзіслаў Уласюк таксама адрэагаваў на нашае сумеснае расследаванне. Ён лічыць, што абыход санкцый павінен быць расследаваны:
«Народ Украіны прыносіць велізарныя ахвяры. І калі, з аднаго боку, мы бачым гэтыя ахвяры, а з іншага – падобныя схемы абыходу санкцый, гэта выклікае расчараванне. Вядома, частка гэтай інфармацыі павінна быць афіцыйна правераная. Думаю, мы накіруем адпаведны запыт ураду Швецыі з прапановай разгледзець магчымасць распачаць афіцыйнае расследаванне».
Паводле ягоных слоў, нават калі ў канкрэтным выпадку гаворка можа ісці пра фармацэўтычную прадукцыю, экспарт якой не забаронены ў Расію, праблема палягае ў лагістыцы. Уласюк зазначыў, што тыя ж маршруты і тыя ж ланцужкі паставак могуць выкарыстоўвацца для абыходу санкцый пры дастаўцы мікраэлектронікі для расійскіх ракет і дронаў.
📌 Цалкам чытайце на сайце
📌 Падтрымаць "БЮРО" можна на "Patreon". Таксама ёсць
іншыя спосабы падтрымаць рэдакцыю (
Stripe i
buymeacoffee).
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram