Дзмітрый Лукашэнка стварыў мерч для беларускіх ВНУ. Сярод яго бізнэс-партнёраў – экс-чыноўнік, які гандляваў вайсковай дзяржаўнай таямніцай
У 2017–2018 гадах адразу ў трох вышэйшых навучальных установах Беларусі з’явіўся свой універсітэцкі мерч з фірмовай сімволікай – брэндаванае адзенне і сувенірная прадукцыя. Продаж ішоў праз студэнцкія крамы ў карпусах ВНУ.
📌
«Бюро» высветліла, што ў момант адкрыцця пунктаў з мерчам «Універсітэцкія традыцыі» мелі трох уласнікаў. Першы –
Прэзідэнцкі спартыўны клуб (ПСК), бяззменным кіраўніком якога больш за дваццаць гадоў з’яўляецца Дзмітрый Лукашэнка.
📌
Другая фірма – «Саюзтрэйд». Яе асноўны від дзейнасці – гуртовы гандаль іншымі бытавымі таварамі. Аднак мы высветлілі, што
кампанія з’яўляецца партнёрам «Яндэкс.Таксі» – яна мае ўласны аўтапарк і займаецца падборам і наймам кіроўцаў. Фірму заснаваў
Яўген Кукушкін. Вывучыўшы яго біяграфію, «Бюро» можа сцвярджаць, што фірма «Саюзтрэйд», як і сам Кукушкін, звязаныя з Дзмітрыем Лукашэнкам.
У пачатку нулявых Яўген Кукушкін займаў пасаду інспектара ў камітэце па каштоўных паперах пры Савеце міністраў РБ. Але ў 2002 годзе яго затрымалі супрацоўнікі КДБ за спробу прадаць «расійскім бізнэсоўцам» вайсковую дзяржаўную таямніцу пра дзейнасць абароннага прадпрыемства «Пеленг». На ўгодзе Кукушкін планаваў зарабіць 4,3 тысячы долараў.
Кукушкіна асудзілі на 5 гадоў паводле артыкула 433 КК РБ – атрыманне незаконнага ўзнагароджання службоўцам дзяржапарату. Аднак, як высветліла «Бюро», экс-чыноўнік не сеў, а атрымаў тыя самыя 5 гадоў умоўна. У 2004 годзе, калі скончыўся выпрабаваўчы тэрмін, судзімасць яму анулявалі.
Як мінімум апошнія чатыры гады Яўген Кукушкін займае пасаду старшыні савета ў аматарскай хакейнай камандзе «Шчыт».
Менавіта ў гэтай камандзе гуляе ягоны партнёр па студэнцкіх крамках з мерчам – Дзмітрый Лукашэнка.
📌
Трэцяя фірма, якая валодала «Універсітэцкімі традыцыямі», – ЗАТ «Аблрапсаграсэрвіс». Гэтая юрыдычная асоба займаецца вытворчасцю алеяў і шроту. Структура ўласнасці ЗАТ не прадугледжвае раскрыцця канцавых бенефіцыяраў, аднак «Аблрапсаграсэрвіс» звязаны з электроннай поштай, якая выкарыстоўвалася для рэгістрацыі некалькіх юрыдычных асоб, звязаных з Яўгенам Кукушкіным і Дзмітрыем Лукашэнкам
Такім чынам, усе тры ўласнікі, якія адказвалі за стварэнне і продаж мерчу беларускіх ВНУ, наўпрост ці ўскосна звязаныя з сярэднім сынам Аляксандра Лукашэнкі.
📌 Падрабязней чытайце на сайце "Бюро"
📌 Падпісвайцеся на Patreon «Бюро» – цяпер там будзе эксклюзіўны кантэнт
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram