avatar
Бюро | Расследаванні пра Беларусь
@buroBY
21.05.2026 09:01
Улады засакрэцілі фінансавую справаздачнасць медыяхолдынга нявесткі Лукашэнкі

Пад грыф «сакрэтна» Савета міністраў трапілі музычны, радыё- і рэкламны актывы, звязаныя з Ганнай Сялук (Ганна Лукашэнка).

«Бюро» высветліла, што з 2025 года фінансавыя паказчыкі медыяхолдынга, якім кіруе нявестка Лукашэнкі, сталі «дзяржаўнай падатковай таямніцай». Такую пастанову выдаў Савет міністраў Беларусі.

📌 Апошні год «Бюро» адзначае тэндэнцыю: сям’я Лукашэнкі актыўна хавае структурныя і фінансавыя дадзеныя кампаній, якія звязаныя з імі асабіста і іх блізкімі сябрамі. Раней такім жа парадкам была засакрэчаная ўся фінансавая справаздачнасць фірм пад кантролем братоў Лукашэнкаў – Віктара і Дзмітрыя.

«Бюро» накіравала запыт у Міністэрства па падатках і зборах РБ. Мы папрасілі даць тлумачэнні: чаму інфармацыя пра расходы і даходы прыватных фірм стала «дзяржаўнай падатковай таямніцай».

📌 Мы атрымалі адказ ад Міністэрства па падатках і зборах. Падрабязнасці чытайце на сайце «Бюро»
🤬 7
🔥 3
🤡 2
🐳 2
9 647

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Бюро | Расследаванні пра Беларусь

826
Бюро. Расследаванні пра Беларусь

Робім нябачнае бачным.

Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі.

звязацца з намі: @buro_editors

Наш інстаграм
https://instagram*.com/buromedia_by

Падтрымаць рэдакцыю
https://www.patreon.com/buromediaby
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram