avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
12.05.2026 18:26
Гісторыя простая: акупант заблукаў у шэрай зоне на Запарожскім кірунку, шукаў сваіх і спрабаваў хавацца ў пагарэлым карчы. Але FPV-разлік «Вір» Палка Каліноўскага не даў яму магчымасцяў урэшце знайсціся. Мараль гісторыі: не хадзі на чужую зямлю — будзеш цэлы.

А каб нашы хлопцы яшчэ эфектыўней знаходзілі заблукалых акупантаў і іх тэхніку — падтрымайце збор на грузавы мікрааўтобус Ford Transit для забеспячэння баявой працы ўсіх FPV-разлікаў Палка Каліноўскага. Уласны грузавы бус — гэта спосаб эканоміць час на забеспячэнне пілотаў самым тэрміновым і неабходным без чакання паставак з тылу.
Падтрымаць збор можна тут:
https://send.monobank.ua/jar/7icSu6s1RT
114
🔥 25
🫡 17
13
👎 5
👍 4
13 1.2K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
09.05.2026 18:38
ЯШЧЭ ТРЫ ДНІ – І ШТУРМ! БЕЛАРУСЫ НА ЗАПАРОЖСКІМ НАПРАМКУ (ЧАСТКА 2) | ПОЛК КАЛІНОЎСКАГА

Другі эпізод фільма-дзённіка «Тыдзень на фронце з беларусамі».
Пазіцыя на запарожскім напрамку.

• Сапраўдная праца на баявой пазіцыі пад Запарожжам. Жыццё напярэдадні штурму ў 1,5 кіламетра ад ворага
• За 300-га 300-га даюць: і такое бывае.
• Пазіцыя-невідзімка: як падрыхтаваць агнявую пазіцыю, каб цябе не бачылі.
• Пра гігіену на фронце і гуманізм пры пазбаўленні ад мышэй.
• Як мы адсвяткавалі дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага і правялі палітычныя дэбаты.
• Няўдалае паляванне на вампіра і спроба пракапаць падземны ход да Кіева.
• Як сапраўды адбываюцца штурмы і чаму яны не адбываюцца.

Пра гэта і іншае ў нашым фільме на YouTube.
Прэм'ера а 17:00.
118
29
🫡 26
🔥 8
👍 4
👎 2
24 2.2K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
08.05.2026 16:35
ШТО МЫ СВЯТКУЕМ 8 ТРАЎНЯ?

Звычайна мы кажам пра перамогу над нацызмам і пра ўшаноўванне ахвяр Другой сусветнай.

Але вялікіх войнаў у гісторыі было багата.
Чаму для свету дагэтуль важная дата 8 траўня?

Да 1945 года ў свеце панаваў абсалютны суверэнітэт і права "моцнага". Вайна лічылася натуральным працягам палітыкі, а агрэсія адной дзяржавы супраць іншай не лічылася злачынствам. Прынцып «я проста выконваў загад» выпраўдваў нават мэтанакіраванае знішчэнне цэлага народа. А тэрміна «генацыд» і механізмаў для супрацьдзеяння яму не існавала.

Права народаў на самавызначэнне да 1945 года фактычна было прывілеем часткі еўрапейскіх нацый, але зусім не неад'емным правам любога народа. Яно прымянялася выбарачна і служыла хутчэй палітычным інструментам ціску адной вялікай дзяржавы на іншую.

Кожны чалавек лічыўся маёмасцю дзяржавы, да якой ён належаў. Калі дзяржава пачынала кідаць у турмы ці нават знішчаць частку сваіх грамадзян, іншыя краіны не мелі аніякіх юрыдычных падстаў для хоць якога ўмяшання.

Менавіта перамога над нацызмам і шматлікія ахвяры Другой сусветнай вайны заклалі ўмовы для “Ніколі ізноў” замест “Можем повторить”. Бо ніякай “Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека”, міжнародных судоў, Жэнеўскіх канвенцый і паняцця «злачынствы супраць чалавечнасці» да 1945 года проста не існавала.

Праз перамогу над нацызмам упершыню ў сусветнай гісторыі адбылася спроба стварыць падмурак для зацвярджэння сілы права замест права сілы. Менавіта ў гэтым галоўная каштоўнасць гэтай даты.

Час паказаў, што новыя стандарты патрабуюць волі і сілы для таго, каб яны паважаліся ўсімі без выключэння. Калі падвойныя стандарты працягваюць існаваць, калі эканамічныя інтарэсы ставяцца вышэй за чалавечыя каштоўнасці ці нават бяспеку, калі права прымяняецца выбарачна, усё вышэйпералічанае рызыкуе ператварыцца проста ў кіпу папер.

Гісторыя зноў кідае нам выклік, і менавіта ад нас залежыць, ці захаваецца гэты падмурак і ці будзе на ім пабудавана нешта больш трывалае, чым цяпер. Мы мусім стаць пакаленнем, якое не проста памятае пра мінулае, але і здольнае абараніць будучыню, зрабіўшы справядлівасць непахіснай нормай для ўсіх.

Са святам Перамогі!
106
62
👍 13
🫡 6
🔥 5
👎 2
10 1.8K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
07.05.2026 00:24
Сёння вораг паспрабаваў знішчыць знакамітую стэлу на ўездзе ў Арэхаўскі раён. Менавіта тут расейцы былі спыненыя на пачатку паўнамаштабнай вайны. Месца стала своеасаблівым пантэонам абаронцаў Запарожжа — з цэлай алеяй прапараў падраздзяленняў, у тым ліку са сцягам Палка Каліноўскага. Сама канструкцыя выстаяла, пашкоджана толькі частка сцягоў.

На пяты год “маленькой пабедоносной войны” мэты “СВО” звяліся да нікчэмных спробаў знішчэння памежнай шыльды з алеяй сцягоў.

Павесім новыя, а акупанта — б’ём далей.
152
26
🫡 16
🔥 8
👍 1
👎 1
28 3.1K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
04.05.2026 23:01
Кожнае паведамленне пра пуск КАБаў б’е па нэрвах.

Сэрцы нават самых вопытных байцоў паскараюцца, нават пры намаганнях гэта не паказваць.

Потым — чаканне. Цягучае, вязкае. Латарэя, дзе стаўка — само жыццё. Пашанцуе гэтым разам ці не?

Секунды расцягваюцца. Ты прыслухоўваешся, нібы можаш пачуць нешта раней за іншых.

І раптам — глухія прылёты ўдалечыні. Ты выдыхаеш. Значыцца, не сюды, пранесла.

Але часам усё інакш. Гэтым разам палёгка накрывае мацней, чым звычайна, з ноткамі эйфарыі.

Бо сёння ў гэтай гульні са смерцю яна была куды бліжэй, чым звычайна. Але ты ўсё адно выжыў.
114
38
🫡 24
🔥 7
👎 4
10 2K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
30.04.2026 20:47
Да нас дайшлі «Чуйкі». Збор сродкаў на дэтэктары FPV-дронаў «Чуйка 3.0» завершаны

Набыта: 2 адзінкі.
Сабрана і выдаткавана: 61 680 грн.

Прылады ўжо на фронце і іх непасрэдна выкарыстоўваюць нашы аператары БПЛА і артылерысты.

Дзякуем усім, хто далучыўся да збору! Гэта крытычна неабходнае абсталяванне для выканання баявых задач і захавання жыццяў асабовага складу.
125
45
🔥 16
👍 11
🫡 2
👎 1
4 2.6K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
28.04.2026 13:39
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага Видео: «Страляла па фашыстах, цяпер страляе па рашыстах». Параўнанне самай цяжкай і самай лёгкай артылерыйскіх сістэм у арсенале байцоў Палка Каліноўскага. Самы буйны калібр падраздзялення — 155-мм амерыканская гаўбіца M114. Маса гарматы складае 5,8 тоны, максімальная далёкасць паражэння базавым аскепачна-фугасным снарадам — 14,6 км. Яна стала працуе як стацыянарны агнявы пункт для падтрымкі пяхоты. Галоўная тэхнічная асаблівасць гарматы — спецыфічная сістэма зараджання. «M114 — старэнькая 43-га года. Разбіралі яе рукамі, здымалі цалкам люк затвора, як у тарпедным апараце. Няма гільзаў, увесь зарад згарае проста з мяшочкаў. Прыкольна, што няма гільзаў. Не трэба іх вывозіць туды-сюды, нічога не захрасае», — тлумачыць артылерыст Палка Золтан. Найменшы калібр — 60-мм украінскі мінамёт КБА-118. Ён прызначаны для падаўлення навесным агнём жывой сілы і агнявых сродкаў праціўніка. Зброя забяспечвае стралковым падраздзяленням агнявую падтрымку і суправаджэнне пры вядзенні баявых дзеянняў. Факт: вага мінамёта складае ўсяго 13 кг, максімальная далёкасць паражэння — да 2500 метраў, а хуткастрэльнасць дасягае 35 стрэлаў за хвіліну. Для эфектыўнай працы патрабуецца разлік з 2-3 чалавек. Нягледзячы на розніцу ў габарытах і дыстанцыях працы, гістарычная задача ў зброі адна. Як рэзюмуе Золтан працу амерыканскай гаўбіцы: «Страляла па фашыстах, цяпер страляе па рашыстах. Кола замкнулася». Дарэчы, дапамагчы артылерыстам працягваць гэтую важную працу вы можаце па спасылцы, праз PayPal gerod.evg@gmail.com або па нумару карткі: 4874 1000 2261 7057 #НашаЗброя
🚀 Вы бачылі стрэл — цяпер паказваем цэль: праца цяжкай артылерыі Палка Каліноўскага на Запарожскім кірунку

У мінулым допісе мы паказвалі стрэл з самай вялікай гаўбіцы, з якой працуюць нашы артылерысты. На гэтым відэа — вынікі яе працы па групах варожай пяхоты на ўездзе ў Стэпнагорск.

Баі за пакінутыя панэльныя дамы на гэтым участку ішлі настолькі шчыльна, што ўкраінскія абаронцы і акупанты маглі знаходзіцца літаральна ў суседніх кватэрах. Выявіўшы, адкуль праціўнік вядзе агонь, пяхота звязвалася з камандаваннем па рацыі. З-за шчыльнай забудовы агонь часам даводзілася выклікаць практычна на сябе, каб здушыць варожыя кропкі.

Як толькі аператары БПЛА сумежнікаў пацвярджалі каардынаты, па цэлях адпрацоўвалі артылерысты Палка Каліноўскага. На відэа — некалькі дакладных прылётаў цяжкіх снарадаў па ўкрыццях акупантаў, пасля якіх стральба з іх боку цалкам спынялася.

Падтрымаць нашых артылерыстаў заўжды можна тут: https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
119
👍 37
17
🔥 14
🫡 9
👎 6
27 2.8K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
26.04.2026 18:51
26.04.1986. ЧАРНОБЫЛЬ. Памятаем і асэнсоўваем.

«Роўна 40 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС» — гэта можна прачытаць сёння бадай ва ўсіх медыя. Праз чатыры дзесяцігоддзі пра катастрофу пішуць як пра стыхійнае ліха, што адбылося прыродным чынам: як залева ці ўраган. Узгадкі пра Чарнобыль штучна абмяжоўваюцца развагамі пра лёс людзей, якія згубілі свае дамы, здароўе ці жыццё, альбо ўшанаваннем подзвігу ліквідатараў (якія былі пазбаўленыя Лукашэнкам статусу і адпаведных выплат яшчэ ў 90-я). А размовы пра ролю дзяржавы, непрафесійнасць і адсутнасць адказнасці яе канкрэтных дзеячаў і сістэмы ў цэлым былі замененыя на бясконцы дыскурс пра небяспеку «мірнага атама» як такога. Апошні раз мы сур’ёзна задумаліся пра наступствы Чарнобыля, сярод якіх дагэтуль жывём, у 2019 годзе — і тое дзякуючы стваральнікам серыялу HBO.

Зараз можна пачуць падобныя безасабовыя фармулёўкі: як стыхійнае ліха сама сабой пачалася вайна, сам сабой адбыўся напад з тэрыторыі Беларусі на Украіну, самі па сабе ляцяць ракеты і самі сабой наводзяцца дроны, самі па сабе адбываюцца рэпрэсіі і ламаюцца лёсы.

Але прыродным чынам усё адбываецца толькі ў самой прыродзе. У свеце людзей у кожнай падзеі ці з’яве ёсць свае свядомыя і несвядомыя аўтары і выканаўцы. І таму важна ўсведамляць як сваю, так і чужую ролю ў тым, што адбываецца тут і зараз. Пераадоленне ўсяго, што здзейснена супраць нас, магчымае толькі праз наша свядомае і адказнае дзеянне.
119
👍 26
21
💔 19
👎 1
🫡 1
7 2.3K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
23.04.2026 21:14
Наземныя дроны на фронце: як артылерысты Палка Каліноўскага выкарыстоўваюць НРК

На Запарожскім кірунку нашы байцы актыўна ўкараняюць у працу беспілотныя тэхналогіі. На відэа паказаны працэс загрузкі снарадаў на наземны рабатызаваны комплекс (НРК) ад украінскага вытворцы Ratel. Платформа кіруецца дыстанцыйна па абароненым радыёканале і дастаўляе цяжкі боекамплект наўпрост на агнявыя пазіцыі. Галоўная задача такой тэхнікі — выканаць лагістычную працу на прыстраляным участку і выключыць рызыку для асабовага складу пры транспартаванні боепрыпасаў.

Выкарыстанне колавых дронаў — толькі адзін з эпізодаў франтавога побыту артылерыстаў. Падрабязней пра ўладкаванне ўкрыццяў у мясцовым грунце, спецыфіку працы з цяжкім узбраеннем, а таксама асабістую гісторыю добраахвотніка Золтана і выратаванага ім сабакі Беляша можна даведацца ў новым выпуску праграмы «Ваяры і Валанцёры» тэлеканала Белсат.

А падтрымаць нашых артылерыстаў заўжды можна тут: https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
👍 106
37
35
👎 5
🫡 3
🔥 1
17 2.4K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
22.04.2026 22:26
Дроны самі на пазіцыі не прыляцяць!

Адкрыты збор на грузавы мікрааўтобус Ford Transit для забеспячэння баявой працы ўсіх разлікаў БПЛА Палка Каліноўскага.

Сума збору: 150 000 грн.

Транспарт неабходны для маштабнай і аператыўнай перакідкі новых дронаў, спецабсталявання і крытычна важных грузаў з базавых складоў у размяшчэнне нашых разлікаў.

Грузавы бус — гарантыя таго, што ўсе пілоты Палка будуць забяспечаны неабходным для бесперапыннага знішчэння праціўніка, не губляючы часу на чаканне паставак з тылу.

Падтрымаць збор можна тут:
https://send.monobank.ua/jar/7icSu6s1RT
👍 78
36
21
👎 4
🔥 1
16 3.5K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
15.04.2026 17:04
«Страляла па фашыстах, цяпер страляе па рашыстах». Параўнанне самай цяжкай і самай лёгкай артылерыйскіх сістэм у арсенале байцоў Палка Каліноўскага.

Самы буйны калібр падраздзялення — 155-мм амерыканская гаўбіца M114. Маса гарматы складае 5,8 тоны, максімальная далёкасць паражэння базавым аскепачна-фугасным снарадам — 14,6 км. Яна стала працуе як стацыянарны агнявы пункт для падтрымкі пяхоты. Галоўная тэхнічная асаблівасць гарматы — спецыфічная сістэма зараджання.

«M114 — старэнькая 43-га года. Разбіралі яе рукамі, здымалі цалкам люк затвора, як у тарпедным апараце. Няма гільзаў, увесь зарад згарае проста з мяшочкаў. Прыкольна, што няма гільзаў. Не трэба іх вывозіць туды-сюды, нічога не захрасае», — тлумачыць артылерыст Палка Золтан.


Найменшы калібр — 60-мм украінскі мінамёт КБА-118. Ён прызначаны для падаўлення навесным агнём жывой сілы і агнявых сродкаў праціўніка. Зброя забяспечвае стралковым падраздзяленням агнявую падтрымку і суправаджэнне пры вядзенні баявых дзеянняў.

Факт: вага мінамёта складае ўсяго 13 кг, максімальная далёкасць паражэння — да 2500 метраў, а хуткастрэльнасць дасягае 35 стрэлаў за хвіліну. Для эфектыўнай працы патрабуецца разлік з 2-3 чалавек.

Нягледзячы на розніцу ў габарытах і дыстанцыях працы, гістарычная задача ў зброі адна. Як рэзюмуе Золтан працу амерыканскай гаўбіцы: «Страляла па фашыстах, цяпер страляе па рашыстах. Кола замкнулася». Дарэчы, дапамагчы артылерыстам працягваць гэтую важную працу вы можаце па спасылцы, праз PayPal gerod.evg@gmail.com або па нумару карткі: 4874 1000 2261 7057

#НашаЗброя
113
77
🫡 23
🔥 11
👎 4
👍 3
23 3.2K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
12.04.2026 02:00
Хрыстос васкрос!.. Усюды радасць,
Усё глядзіць смялей, святлей;
Вялікі мучальнік, здаецца,
Абняў ўсіх ласкаю сваей.
 
Хрыстос васкрос!.. Неугамонна
Плыве па нівах, пушчах клік,
Плыве адна святая думка
З канца ў канец, як свет вялік.
 
Хрыстос васкрос! — пяе сялянін
З сваёй убогаю раднёй,
Забыўшы песні аб прадвесні,
Забыўшы ўсё усёй душой.
 
Хрыстос васкрос! — пяе сіротка,
Слуга, таптаная людзьмі;
Пяе ў чужыне падарожны,
Забыты бліжнімі сваймі.
 
Хрыстос васкрос! — пяюць і тыя,
Хрыста згубіўшыя сыны,
Што ўціхамоўку куюць путы
Для нашай беднай стараны.
 
Хрыстос васкрос!.. К табе, о Божа,
І я ў дзень гэты просьбу шлю:
Хай Беларусь, мая старонка,
Ўваскрэсне к вольнаму жыццю!
 
Янка Купала, 1911 г
201
73
🔥 12
👎 7
👍 5
22 2.7K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
09.04.2026 14:04
З выгляду нібы стары кішэнны тэлевізар, а на справе — дэтэктар FPV-дронаў. З яго дапамогай нашы байцы ў рэальным часе адсочваюць варожыя беспілотнікі побач з сабой.

Прыбор дае каштоўныя секунды на рэакцыю: схавацца, пакінуць машыну, уключыць РЭБ або падрыхтаваць дробавік да стральбы.

У гэты раз FPV-дрон акупантаў упаў раней, чым дасягнуў пазіцыі каліноўцаў.

Каб хлопцы і далей маглі бачыць варожыя дроны яшчэ на падлёце, падтрымайце збор на 2 дэтэктары «Чуйка 3.0» для пілотаў Палка Каліноўскага.
🔥 94
52
🫡 13
7
👍 7
👎 5
12 3.5K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
27.03.2026 19:59
У Кіеве, падчас сёлетняга форуму «Шлях да волі», наш пабрацім Яўген «Салам» Жураўскі быў узнагароджаны адзнакай галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Украіны «За сумленную службу». Ганарымся і віншуем!
🫡 135
96
46
👍 28
👎 7
🔥 6
15 4.1K
avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
25.03.2026 20:27
Приймаємо вітання з Днем Волі із сесійної зали Верховної Ради України. Дякуємо міжфракційному об’єднанню «За демократичну Білорусь»!

Прымаем вітанні з Днём Волі з сесійнай залы Вярхоўнай Рады Украіны. Дзякуем міжфракцыйнаму аб’яднанню «За дэмакратычную Беларусь»!
226
54
👍 30
🫡 12
🔥 5
👎 1
30 5.4K