avatar
Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
@KalinouskiPolk
26.04.2026 18:51
26.04.1986. ЧАРНОБЫЛЬ. Памятаем і асэнсоўваем.

«Роўна 40 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС» — гэта можна прачытаць сёння бадай ва ўсіх медыя. Праз чатыры дзесяцігоддзі пра катастрофу пішуць як пра стыхійнае ліха, што адбылося прыродным чынам: як залева ці ўраган. Узгадкі пра Чарнобыль штучна абмяжоўваюцца развагамі пра лёс людзей, якія згубілі свае дамы, здароўе ці жыццё, альбо ўшанаваннем подзвігу ліквідатараў (якія былі пазбаўленыя Лукашэнкам статусу і адпаведных выплат яшчэ ў 90-я). А размовы пра ролю дзяржавы, непрафесійнасць і адсутнасць адказнасці яе канкрэтных дзеячаў і сістэмы ў цэлым былі замененыя на бясконцы дыскурс пра небяспеку «мірнага атама» як такога. Апошні раз мы сур’ёзна задумаліся пра наступствы Чарнобыля, сярод якіх дагэтуль жывём, у 2019 годзе — і тое дзякуючы стваральнікам серыялу HBO.

Зараз можна пачуць падобныя безасабовыя фармулёўкі: як стыхійнае ліха сама сабой пачалася вайна, сам сабой адбыўся напад з тэрыторыі Беларусі на Украіну, самі па сабе ляцяць ракеты і самі сабой наводзяцца дроны, самі па сабе адбываюцца рэпрэсіі і ламаюцца лёсы.

Але прыродным чынам усё адбываецца толькі ў самой прыродзе. У свеце людзей у кожнай падзеі ці з’яве ёсць свае свядомыя і несвядомыя аўтары і выканаўцы. І таму важна ўсведамляць як сваю, так і чужую ролю ў тым, што адбываецца тут і зараз. Пераадоленне ўсяго, што здзейснена супраць нас, магчымае толькі праз наша свядомае і адказнае дзеянне.
119
👍 26
21
💔 19
👎 1
🫡 1
7 2.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram