«Страляла па фашыстах, цяпер страляе па рашыстах». Параўнанне самай цяжкай і самай лёгкай артылерыйскіх сістэм у арсенале байцоў Палка Каліноўскага.
Самы буйны калібр падраздзялення — 155-мм амерыканская гаўбіца M114. Маса гарматы складае 5,8 тоны, максімальная далёкасць паражэння базавым аскепачна-фугасным снарадам — 14,6 км. Яна стала працуе як стацыянарны агнявы пункт для падтрымкі пяхоты. Галоўная тэхнічная асаблівасць гарматы — спецыфічная сістэма зараджання.
«M114 — старэнькая 43-га года. Разбіралі яе рукамі, здымалі цалкам люк затвора, як у тарпедным апараце. Няма гільзаў, увесь зарад згарае проста з мяшочкаў. Прыкольна, што няма гільзаў. Не трэба іх вывозіць туды-сюды, нічога не захрасае», — тлумачыць артылерыст Палка Золтан.
Найменшы калібр — 60-мм украінскі мінамёт КБА-118. Ён прызначаны для падаўлення навесным агнём жывой сілы і агнявых сродкаў праціўніка. Зброя забяспечвае стралковым падраздзяленням агнявую падтрымку і суправаджэнне пры вядзенні баявых дзеянняў.
Факт: вага мінамёта складае ўсяго 13 кг, максімальная далёкасць паражэння — да 2500 метраў, а хуткастрэльнасць дасягае 35 стрэлаў за хвіліну. Для эфектыўнай працы патрабуецца разлік з 2-3 чалавек.
Нягледзячы на розніцу ў габарытах і дыстанцыях працы, гістарычная задача ў зброі адна. Як рэзюмуе Золтан працу амерыканскай гаўбіцы:
«Страляла па фашыстах, цяпер страляе па рашыстах. Кола замкнулася». Дарэчы, дапамагчы артылерыстам працягваць гэтую
важную працу вы можаце па спасылцы, праз PayPal
gerod.evg@gmail.com або па нумару карткі:
4874 1000 2261 7057
#НашаЗброя
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram