Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
Видео:
«Страляла па фашыстах, цяпер страляе па рашыстах». Параўнанне самай цяжкай і самай лёгкай артылерыйскіх сістэм у арсенале байцоў Палка Каліноўскага.
Самы буйны калібр падраздзялення — 155-мм амерыканская гаўбіца M114. Маса гарматы складае 5,8 тоны, максімальная далёкасць паражэння базавым аскепачна-фугасным снарадам — 14,6 км. Яна стала працуе як стацыянарны агнявы пункт для падтрымкі пяхоты. Галоўная тэхнічная асаблівасць гарматы — спецыфічная сістэма зараджання.
«M114 — старэнькая 43-га года. Разбіралі яе рукамі, здымалі цалкам люк затвора, як у тарпедным апараце. Няма гільзаў, увесь зарад згарае проста з мяшочкаў. Прыкольна, што няма гільзаў. Не трэба іх вывозіць туды-сюды, нічога не захрасае», — тлумачыць артылерыст Палка Золтан.
Найменшы калібр — 60-мм украінскі мінамёт КБА-118. Ён прызначаны для падаўлення навесным агнём жывой сілы і агнявых сродкаў праціўніка. Зброя забяспечвае стралковым падраздзяленням агнявую падтрымку і суправаджэнне пры вядзенні баявых дзеянняў.
Факт: вага мінамёта складае ўсяго 13 кг, максімальная далёкасць паражэння — да 2500 метраў, а хуткастрэльнасць дасягае 35 стрэлаў за хвіліну. Для эфектыўнай працы патрабуецца разлік з 2-3 чалавек.
Нягледзячы на розніцу ў габарытах і дыстанцыях працы, гістарычная задача ў зброі адна. Як рэзюмуе Золтан працу амерыканскай гаўбіцы: «Страляла па фашыстах, цяпер страляе па рашыстах. Кола замкнулася». Дарэчы, дапамагчы артылерыстам працягваць гэтую важную працу вы можаце па спасылцы, праз PayPal gerod.evg@gmail.com або па нумару карткі: 4874 1000 2261 7057
#НашаЗброя
🚀
Вы бачылі стрэл — цяпер паказваем цэль: праца цяжкай артылерыі Палка Каліноўскага на Запарожскім кірунку
У мінулым допісе мы паказвалі стрэл з самай вялікай гаўбіцы, з якой працуюць нашы артылерысты. На гэтым відэа — вынікі яе працы па групах варожай пяхоты на ўездзе ў Стэпнагорск.
Баі за пакінутыя панэльныя дамы на гэтым участку ішлі настолькі шчыльна, што ўкраінскія абаронцы і акупанты маглі знаходзіцца літаральна ў суседніх кватэрах. Выявіўшы, адкуль праціўнік вядзе агонь, пяхота звязвалася з камандаваннем па рацыі. З-за шчыльнай забудовы агонь часам даводзілася выклікаць практычна на сябе, каб здушыць варожыя кропкі.
Як толькі аператары БПЛА сумежнікаў пацвярджалі каардынаты, па цэлях адпрацоўвалі артылерысты Палка Каліноўскага. На відэа — некалькі дакладных прылётаў цяжкіх снарадаў па ўкрыццях акупантаў, пасля якіх стральба з іх боку цалкам спынялася.
Падтрымаць нашых артылерыстаў заўжды можна тут:
https://send.monobank.ua/jar/5V2h2PGcgB
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram