Светлана Тихановская
Фото:
Форум «8+100» у Бруселі: беларускія дэмакратычныя партыі і еўрапейскія партнёры абмеркавалі будучыню Беларусі
4 сакавіка ў Бруселі прайшоў форум «8+100» — пляцоўка для супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з еўрапейскімі палітычнымі партыямі.
Мерапрыемства было арганізавана Платформай палітычных партый і Еўрапарламентам з падтрымкай Офіса Святланы Ціханоўскай і Цэнтра Еўрапейскі Дыялог.
Форум аб’яднаў восем беларускіх дэмакратычных партыяў: Аб’яднаную грамадзянскую партыю, Партыю Зялёных, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада», Партыю БНФ, рух «За Свабоду», Беларускую хрысціянскую дэмакратыю, рух «Краіна для жыцця», партыю «Нашая партыя» і партыю «Разам» — і больш за 100 еўрапейскіх палітычных партыяў, якія падтрымліваюць легітымныя дэмакратычныя сілы Беларусі. Сярод іх: Еўрапейская народная партыя, Renew Europe, Кансерватары і рэфармісты, партыя Зялёных і Сацыял-дэмакратаў.
У межах форуму ўдзельнікі абмеркавалі два ключавыя стратэгічныя напрамкі: каардынацыю палітыкі ЕС у адносінах да Беларусі і ролю краіны ў будучай архітэктуры еўраатлантычнай бяспекі. Асобная ўвага была нададзена сітуацыі ўнутры Беларусі, вызваленню палітвязняў і супрацьдзеянню гібрыднай агрэсіі Крамля.
Падчас адкрыцця форуму Святлана Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў з відэапрамовай:
«Заклікаю нашых еўрапейскіх калегаў уключаць беларускія партыі ў працу і дзяліцца досведам. Я радая, што беларускія партыі ўжо супрацоўнічаюць з міжнароднымі партыйнымі арганізацыямі. Мы павінны ўмацоўваць нашае грамадства і дэмакратычную альтэрнатыву. Мы працягваем умацоўваць інфраструктуру і суб’ектнасць нашых дэмакратычных сіл. Наш рух адкрыты для ўсіх, хто падзяляе аднолькавыя мэты і каштоўнасці. І я бачу палітычныя партыі як ключавы элемент нашага руху».
Прамова цалкам – па спасылцы.
«Беларусь застаецца ў фокусе Еўрапейскага парламента»
У Бруселі
завяршыўся ўжо трэці міжпартыйны форум «8+100», прысвечаны падтрымцы Беларусі і супрацоўніцтву беларускіх дэмакратычных сілаў з еўрапейскімі палітычнымі партыямі.
На форуме выступіла Святлана Ціханоўская, а таксама нядаўна вызваленыя палітвязні і лідары палітычных партыяў:
Зміцер Кучук і
Павел Севярынец
. У панэльных дыскусіях узялі ўдзел
Віктар Бабарыка
, Мікола Казлоў,
Юрась Губарэвіч і дэпутаты ўсіх вядучых фракцыяў Еўрапейскага парламента.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька
– распавёў пра гісторыю назвы форуму:
«Назва форуму «8+100» сімвалізуе супрацоўніцтва васьмі беларускіх палітычных партыяў, якія ўдзельнічалі ў першым форуме, і імкненне далучыць да беларускай павесткі не менш як сто еўрапейскіх палітычных партыяў».
– а таксама адзначыў некалькі ключавых высноваў дыскусіяў:
«Падчас форуму абмяркоўвалі сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі — становішча палітвязняў, ролю і эфектыўнасць санкцыяў, а таксама тое, што трэба рабіць, каб наблізіць перамены. Стратэгія Еўрапейскага Саюза грунтуецца на двух пазіцыях. Па-першае, рэжым Лукашэнкі — гэта васал Пуціна, і ён неперспектыўны партнёр. І па-другое, яднанне дэмакратычных сілаў на чале са Святланай Ціханоўскай вітаюць усе еўрапейскія фракцыі Еўрапейскага парламента».
Падрабязнасці — у відэа.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram