avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
04.03.2026 21:30
Форум «8+100» у Бруселі: беларускія дэмакратычныя партыі і еўрапейскія партнёры абмеркавалі будучыню Беларусі

4 сакавіка ў Бруселі прайшоў форум «8+100» — пляцоўка для супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з еўрапейскімі палітычнымі партыямі.

Мерапрыемства было арганізавана Платформай палітычных партый і Еўрапарламентам з падтрымкай Офіса Святланы Ціханоўскай і Цэнтра Еўрапейскі Дыялог.

Форум аб’яднаў восем беларускіх дэмакратычных партыяў: Аб’яднаную грамадзянскую партыю, Партыю Зялёных, Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада», Партыю БНФ, рух «За Свабоду», Беларускую хрысціянскую дэмакратыю, рух «Краіна для жыцця», партыю «Нашая партыя» і партыю «Разам» —  і больш за 100 еўрапейскіх палітычных партыяў, якія падтрымліваюць легітымныя дэмакратычныя сілы Беларусі. Сярод іх: Еўрапейская народная партыя, Renew Europe, Кансерватары і рэфармісты, партыя Зялёных і Сацыял-дэмакратаў.

У межах форуму ўдзельнікі абмеркавалі два ключавыя стратэгічныя напрамкі: каардынацыю палітыкі ЕС у адносінах да Беларусі і ролю краіны ў будучай архітэктуры еўраатлантычнай бяспекі. Асобная ўвага была нададзена сітуацыі ўнутры Беларусі, вызваленню палітвязняў і супрацьдзеянню гібрыднай агрэсіі Крамля.

Падчас адкрыцця форуму Святлана Ціханоўская звярнулася да ўдзельнікаў з відэапрамовай:
«Заклікаю нашых еўрапейскіх калегаў уключаць беларускія партыі ў працу і дзяліцца досведам. Я радая, што беларускія партыі ўжо супрацоўнічаюць з міжнароднымі партыйнымі арганізацыямі. Мы павінны ўмацоўваць нашае грамадства і дэмакратычную альтэрнатыву. Мы працягваем умацоўваць інфраструктуру і суб’ектнасць нашых дэмакратычных сіл. Наш рух адкрыты для ўсіх, хто падзяляе аднолькавыя мэты і каштоўнасці. І я бачу палітычныя партыі як ключавы элемент нашага руху».


Прамова цалкам – па спасылцы.
94
👍 33
❤‍🔥 6
🔥 5
👏 2
🤯 1
😢 1
26 3.5K
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram