avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
23.02.2026 19:24
Прадстаўнікі Офіса і Кабінета сустрэліся са спецпрадстаўнікамі краінаў Балтыі ў Вільні

Сёння, 23 лютага, прайшла сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў са спецпрадстаўнікамі краінаў Балтыі — Астай Андрыяўскіне (Літва), Кармэн Лаўс (Эстонія) і Гунтай Пасторэ (Латвія). З беларускага боку ўдзельнічалі: дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі, а таксама дарадцы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч, пазаштатны дарадца па пытаннях экалогіі Дзмітрый Кучук і прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Зазулінская.

Падчас размовы бакі абмеркавалі планы працы Офіса на бліжэйшы перыяд, прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва з балтыйскімі дзяржавамі, а таксама каардынацыю ўзаемадзеяння ў межах фармату NB8 (Nordic-Baltic Eight). Закранулі таксама бягучыя сумесныя праекты і кантакты з Літвой, Латвіяй і Эстоніяй, у тым ліку — працяг дыялогу пасля сустрэчаў і абмеркаванняў у Сейме Літвы. Асобна абмеркавалі кампанію па Чарнобыльскім шляху да 40-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Падрабязнасці пра сустрэчу – па спасылцы.
90
👍 25
❤‍🔥 8
🔥 2
👏 2
🤯 1
7 2.5K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram