avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 19:02
Важныя падзеі і сэнсы серады, 8 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:10 МАК дазволіў расіянам выступаць на спаборніцтвах — пра што гісторыя?

07:31 Навіны спорту

10:20 Ці расквітнее Магілёўшчына пры Надзеі Каткавец?

19:49 Навіны шоу-бізу

22:52 Шанцы, што Украіна і Расія хутка дамовяцца аб міры, ёсць?
EUROZOOM_260708.mp3
👍 3
2
745
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 18:29
Сёння Лукашэнка расплочваецца за той крэдыт, які Расія выдала яму ў 2020 годзе. Таму грош цана яго абяцанням, што ён не дазволіць уцягнуць Беларусь у вайну. Так лічыць палітолаг, сябра "Вольнай Беларусі" Павел Усаў.

А словы Зяленскага пра тое, што Лукашэнка зайшоў у казіно не ў той дзень, і яго стаўка на Расію не згуляла, — толькі прыгожая метафара. Бо ён загнаў сябе ў такую сітуацыю, калі больш і не было на каго ставіць.

Цалкам свежы стрым з Паўлам Усавым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=or-_XlhlbLA
💯 6
😁 5
🤮 2
👍 1
💩 1
1 898
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 18:03
Лічба дня. За чэрвень 2026 года ў Беларусь пастаўлена 5773 тоны польскіх яблыкаў. Калі ўлічыць, што буйны яблык важыць прыкладна 200 грамаў — гэта па тры польскія яблыкі на кожнага жыхара Беларусі, уключна з немаўлятамі і пенсіянерамі.

Беларусь у чэрвені стала лідаркай па закупах яблыкаў у Польшчы. На другім месцы Казахстан (4304 тоны), на трэцім — Індыя (1983 тоны).

Жадаючы адказаць на заходнія санкцыі, беларускі ўрад быў увёў забарону на ўвоз яблыкаў з "несяброўскіх краінаў", да якіх адносіцца і Польшча. Але аказалася, што так можна застацца без яблыкаў увогуле. І чыноўнікі вымушаныя былі адмяніць "контрсанкцыі".
😁 12
2
👍 2
😢 2
🤮 1
2 5 942
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 17:37
Папулярызатар найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч працягвае расказваць пра падзеі пачатку 2000-х. У другім сезоне сваёго праекта #IMBY ён ужо дабраўся да 2004-га года.

Аляксей Хлястоў прарываецца ў топы, а "Аляксандра і Канстанцін" едуць на "Еўрабачанне" — упершыню ад Беларусі. Памірае Іван Шамякін. Чарговы рэферэндум адкрывае для Лукашэнкі шлях да ўдзелу ў трэціх выбарах. Арцём Мілеўскі канчаткова пераходзіць у зборную Украіны, а Аляксандр Глеб трапляе ў смяротную аварыю.

Усё гэта было — у 2004-м. Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=zEkqKT3rUko
7
👍 3
🔥 3
5 998
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 17:11
Галоўны дзяржтэлеканал Венгрыі папрасіў прабачэння за "гады хлусні" пры Орбане. А пасля перапыніў вяшчанне на некалькі гадзінаў.

Цяпер ізноў працуе, але замест навінаў там пакуль што музыка: https://euroradio.fm/galouny-dzyarzhtelekanal-vengryi-paprasiu-prabachennya-za-gady-khlusni-pry-orbane

Спасылка, якая працуе без VPN
👍 19
😁 6
👏 1
🥴 1
4 8 1.1K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 16:46
8-га ліпеня ў Беларусь прыехаў прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў. Увечары ён сустрэўся з Лукашэнкам. А мы запыталіся ў эксперткі ў міжнароднай палітыцы Розы Турарбекавай, у чым узаемныя інтарэсы Мінска і Ташкента.

Там і абыход санкцыяў, і "супрацоўніцтва" ў банкаўскай сферы.

Цалкам свежы стрым са спадарыняй Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=ECCbt5MmqFc
👍 8
🙈 1
1 1.1K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 16:19
Еўрарадыё | Еврорадио Фото: Учора Sky News укінулі інфармацыю пра тое, што FIFA збіраецца абмяркоўваць вяртанне расійскіх каманд у міжнародны футбол. Нагодай нібыта стала рашэнне МАК вярнуць Расію ў "Алімпійскую сям'ю" і адмовіцца ад рэкамендацыі адхіляць расійскія спартовыя каманды праз вайну ва Украіне. Сёння — супрацьлеглая інфармацыя ад The Telegraph. Са спасылкай на свае крыніцы выданне паведамляе, што ні FIFA, ні UEFA у бліжэйшы час не плануюць дапускаць расійскія клубы і зборныя да турніраў пад сваёй эгідай.
⚡️ Міжнародная федэрацыя валейбола (FIVB) дапусціла расійскія каманды да ўдзелу ў спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі. Гэта першая федэрацыя, якая адрэагавала на рашэнне Міжнароднага Алімпійскага камітэта — адмяніць рэкамендацыю, што не дазваляла спартоўцам з краіны-агрэсара ўдзельнічаць у камандных турнірах.

Беларускіх валейбалістаў FIVB вярнула ў міжнародны спорт яшчэ ў траўні, пасля аналагічнага рашэння МАК у дачыненні да Беларусі.
💩 25
👎 8
👍 2
4 1.1K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 15:51
Казахстан абмежаваў уезд-выезд аўтатранспарту з сумежных краінаў. За суткі — не больш за адзін раз.

Нескладана здагадацца, з чым гэта звязана — ім там свой бензін патрэбны самім: https://euroradio.fm/kazakhstan-abmezhavau-uezd-vyezd-autatranspartu-z-sumezhnykh-krain

Спасылка, якая працуе без VPN
👍 13
😁 6
1
🔥 1
1 7 1.2K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 15:15
Які прыклад прыгажуні з "кавуновага батальёна" Лукашэнкі паказваюць маладым беларускам? Якую ролевую мадэль дэманструюць як паспяховую? На гэтую тэму задумаліся журналісты-расследавальнікі з "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі.

"Навошта заканчваць універсітэт, калі можна проста паўдзельнічаць у "Міс Беларусь", "Міс Брыкс", а пасля ўсё ў цябе будзе ў шакаладзе?".

Цалкам сённяшні стрым з імі глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=1lyfIpedd9o
🤮 6
👍 2
🤡 2
2 1.2K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 14:18
На беларускае тэлебачанне вяртаецца "Брэйн-рынг". Для здымак наступнага сезона гульні набіраюць каманды са старшакласнікаў і студэнтаў.

Паказваць тэлешоў будуць па канале АНТ увосень 2026 года.

Беларускую версію "Брэйн-рынга" пачалі здымаць у 2010 годзе. Тады за гульнявыя сталы маглі сесці знатакі любога ўзросту.

Праз некалькі сезонаў здымкі спынілі, бо праграма не карысталася дастатковай папулярнасцю.

Алесь Мухін і яго партнёр забараняюць беларусам гуляць у "Што? Дзе? Калі?" і "Брэйн-рынг" без дазволу
💩 13
🤡 5
👍 2
🤪 1
5 1.3K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 13:55
Еўрарадыё | Еврорадио Фото: Трамп паабяцаў Зяленскаму падзяліцца ліцэнзіяй на выраб комплексаў Patriot. "Мы дамо табе ліцэнзію", — сказаў ён, звяртаючыся да прэзідэнта Украіны падчас прэс-канферэнцыі на саміце NATO у Анкары. Далей — да журналістаў: "Такім чынам, ён не зможа скардзіцца, што мы яму вылучаем недастаткова "Патрыётаў". І далей ізноў да Зяленскага: "Вырабляйце іх самі". Комплексы супрацьпаветранай абароны Patriot сёння граюць ключавую ролю ў абароне ўкраінскіх гарадоў ад расійскіх ракет. Ва Украіне іх катастрафічна не хапае. Разгортванне ўласнай вытворчасці можа вырашыць гэтую праблему.
Трамп запытаўся ў Зяленскага, што той думае наконт сустрэчы з Пуціным у Маскве. Маўляў, прэзідэнт Расіі хоча сустрэцца для мірных перамоваў менавіта там.

— Гэта занадта небяспечна. Там лётаюць украінскія дроны, — адказаў Зяленскі.
😁 38
👏 21
🤡 4
🤬 1
9 1.3K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 13:45
Еўрарадыё | Еврорадио Видео: Фантастычная гісторыя. Дэфектаскапіст Андрэй Суша ўцёк з Беларусі… на параплане. Сушы пагражаў крымінальны пераслед. Тады ён узяў параматор, пераляцеў мяжу з Літвой і здаўся паліцыі. Цяпер Андрэй — палітычны ўцякач. Яго гісторыю распавядае @tvrain.
Завочную справу завялі супраць мінчука, які пяць гадоў таму дзёрзка ўцёк з Беларусі… на параплане. У 2021-м Андрэя Сушу пачалі цягаць да сілавікоў, яму пагражаў крымінальны пераслед. Тады ён узяў параматор, пераляцеў мяжу з Літвой і здаўся паліцыі.

48-гадоваму мужчыне, які ў Беларусі працаваў дэфектаскапістам, прад'яўляюць восем артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — абраза Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі, незаконнае перасячэнне мяжы, садзейнічанне "экстрэмісцкай дзейнасці", удзел ў "экстрэмісцкім фарміраванні".

Вось тут — пра фантастычную гісторыю ўцёкаў Андрэя Сушы з Беларусі ў Літву
😡 11
🖕 8
👍 1
🤬 1
5 1.3K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 13:22
Трамп паабяцаў Зяленскаму падзяліцца ліцэнзіяй на выраб комплексаў Patriot. "Мы дамо табе ліцэнзію", — сказаў ён, звяртаючыся да прэзідэнта Украіны падчас прэс-канферэнцыі на саміце NATO у Анкары. Далей — да журналістаў: "Такім чынам, ён не зможа скардзіцца, што мы яму вылучаем недастаткова "Патрыётаў". І далей ізноў да Зяленскага: "Вырабляйце іх самі".

Комплексы супрацьпаветранай абароны Patriot сёння граюць ключавую ролю ў абароне ўкраінскіх гарадоў ад расійскіх ракет. Ва Украіне іх катастрафічна не хапае. Разгортванне ўласнай вытворчасці можа вырашыць гэтую праблему.
19
👍 12
😁 1
🕊 1
🤡 1
1 4 1.3K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 12:52
Беларуску вызвалілі з рабства ў скам-цэнтры ў М'янме. Гэта ўжо трэцяя дзяўчына, пра якую вядома, што яна трапіла да злачынцаў у гэтай азіяцкай краіне.

Адна з яе папярэдніц знікла без слядоў — яе так дагэтуль і не знайшлі: https://euroradio.fm/belarusku-vyzvalili-z-rabstva-u-skam-centry-u-myanme

Спасылка, якая працуе без VPN
🙏 13
👍 3
💩 2
1 5 1.4K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 12:28
Няма бензіна? Прапагандыстка Маргарыта Сіманьян расказала расіянам, што можа быць яшчэ горш.

Дакладней, што ўжо было яшчэ горш. Сіманьян згадала пра харчовыя карткі з 90-х.

"Яны будуць рабіць усё вось гэта, каб мы, як у 1917 годзе, пабеглі і скінулі цара-бацюшку".
🤡 33
🤮 3
🍾 3
👍 1
😁 1
💯 1
🗿 1
3 1.3K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 12:05
Ад фіналу чэмпіяната свету па футболе па-беларуску да "Кубка Мелказёрава". Стрым з блогерам і спартовым каментатарам Аляксандрам Івуліным

Мы жывём у час, калі нават вялікія спартовыя падзеі не спыняюць войны. Але вялікі футбол усё ж можа хоць на нейкі час адцягнуць ад страшнай рэальнасці.

Да таго ж, ўявіце сабе, што фінал чэмпіяната свету можна глядзець у кампаніі сяброў і аднадумцаў — ды яшчэ і пад беларускамоўны каментар! Такая магчымасць будзе ў беларусаў Варшавы 19 ліпеня.

А ёсць "маленькі", аматарскі футбол — беларускі турнір салідарнасці, які сёлета пераіменавалі ў гонар журналіста Мікіты Мелказёрава. Гэта і шмат што іншае абмяркоўваем з аўтарам і вядоўцам ютуб-каналаў “ЧестнОК-LIVE” і “Загляне сонца” Аляксандрам Івуліным: https://www.youtube.com/watch?v=_kq3p-Kg31E
YouTube
Ивулин про Кубок Мелкозёрова и финал ЧМ-2026 на беларуском языке / Еврорадио
Фінал ЧС-2026! Глядзім па-беларуску: https://potalonu.com/events/71331808-ee0c-4ea4-ab7f-59ed86b99a67 Александр Ивулин https://www.youtube.com/@chestnok_live https://www.instagram.com/a_ivulin на Еврорадио. 0:00 Пачатак 1:00 Як чэмпіянат свету па футболе? Прагляд фіналу з беларусамі 4:15 Дзе будзе мерапрыемства? Як трапіць? 6:10 Чым гэтая падзея важная для Івуліна? 9:45 Сваё асяродзе 11:50 Прасоўваць беларускае праз усё, што толькі можна 13:10 МАК паступова здымае санкцыі з Расіі 15:05 "Тэлефоннае права" ў футболе 16:50 Футбол — гэта люстэрка грамадства 20:35 Кубак Мелказёрава 23:15 Што будзе сёлета 28:20 Хто можа прыняць удзел у турніры 29:30 Палякі будуць удзельнічаць? 30:40 Беларускі футбольны клуб у Польшчы 32:45 Актыўнасці на турніры 36:10 Навіны праектаў Івуліна ____________________________________ 💥 Вы можете задать вопрос с донатом, его обязательно озвучат — в чате есть кнопка с долларом! Внимание: троллинг и оскорбления озвучены не будут. А вопросы, присланные под конец, зачитать мы просто не успеем! ____________________________________ Поддержите работу редакции: 👍 Платная подписка на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join 👍 Купите книгу Змитра Лукашука: https://www.patreon.com/euroradio Помните о безопасности: не используйте беларуские карты ____________________________________ ❗️Слушать Еврорадио можно на волнах FM: 99,2 FM в БРЕСТЕ, Каменце, Малорите, Белой‑Подляске, Высоком 98,1 FM в ГРОДНО, Волковыске, Щучине, Лиде, Мостах, Лунно, Сопоцкине, Берестовице, Скиделе, Индурах, Зельве, Озёрах, Гайновке, Бельске‑Подляском, Семятычах, Соколке, Августове и Белостоке На радио выходит программа ЕвроЗум с обзором новостей. По будням в 6:00 и 19:05, по субботам в 6:00 ____________________________________ ⚡️ Настроить спутниковую тарелку на платформу Belarus Tomorrow: Satellite: Hotbird 13G at 13.0E Transponder: tp 122 Frequency: 10949 MHz Polarization: Vertical Symbol rate: 27500 Ksym/s FEC: 2/3 Modulation: DVB-S2/8PSK ____________________________________ Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 Телеграм: https://t.me/euroradio 💎 Инстаграм: https://instagram.com/euroradio 💎 Фейсбук: https://www.facebook.com/euroradio.fm 💎 ТикТок с аналитикой: https://www.tiktok.com/@euroradio 💎 ТикТок с новостями: https://www.tiktok.com/@euroradio.news
👍 9
3
💩 3
🔥 1
2 1.3K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 11:28
Аказваецца, зваротны адлік на святлафорах не дапамагае бяспецы, а, наадварот, падвышае рызыку аварыйных сітуацый. Таму ДАІ вырашыла ўвогуле адключыць таймеры на святлафорах у Магілёве.

А вось у Мінску гэтага рабіць не будуць. І па іншых гарадах рашэнняў яшчэ няма: https://euroradio.fm/taymery-na-svyatlaforakh-u-minsku-adklyuchac-ne-buduc-dai

Спасылка, якая працуе без VPN
🤡 16
2
😱 2
👎 1
3 1.3K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 11:01
“Кавуновы батальён” Лукашэнкі: у што канвертуецца статус фаварытак? Стрым з журналістамі-расследавальнікамі з @buroBY Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім

Яны круцяцца з ім у вальсе і бадзёра скачуць на “Славянскім базары”, глядзяць з ім хакейныя матчы і суправаджаюць на афіцыйных мерапрыемствах. А яшчэ яны ўдзельнічаюць у галоўным сельскагаспадарчым рытуале — зборы кавуноў. За гэта ў народзе маладых прыгажунь — фаварытак Лукашэнкі — празвалі “кавуновым батальёнам”.

Час, праведзены ў таварыстве так званага “народнага абранніка”, канвертуецца для гэтых фаварытак у прэстыжныя пасады. І манетызуецца ў заробках у дзяржаўных структурах і кампаніях “гаманцоў” Лукашэнкі.

Як адбіраюць прэтэндэнтак у “кавуновы батальён” Лукашэнкі і якія патрабаванні да жадаючых? Наколькі ўдзел у такіх адборах добраахвотны, і хто стварае гэты “сацыяльны ліфт”? Ці можна казаць пра гвалт у дачыненні да дзяўчат з гэтага “батальёна”, і якія профіты яны атрымліваюць? Размаўляем пра гэта з журналістамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім: https://www.youtube.com/watch?v=1lyfIpedd9o
YouTube
Всё про девушек Лукашенко — отбор, зарплаты и насилие. "Арбузный батальон" / Бюро Медиа
Журналисты-расследователи “Бюро Медиа” https://buromedia.io Ксения Вязниковцева и Алексей Гулицкий на Еврорадио. Обсуждаем последние новости, “арбузный батальон” Лукашенко — во что конвертируется статус фавориток. 0:00 Пачатак 1:05 Дзяўчаты Лукашэнкі 4:15 Гісторыя "кавуновага батальёна" 9:05 Як ён з'явіўся 13:15 Шлях Уладлены Зайцавай 19:35 Гісторыя Марыі Багамолавай 23:50 Траплянне праз "кашалькоў" рэжыму 26:05 Гісторыя Дар'і Краўчук 27:25 Праз ложак? 30:15 З атачэння Лукашэнкі — ў дэпутаты 31:15 Скачок у БРІКС 36:30 Новы сацыяльны ліфт, як і ва ўсім свеце? 40:35 Прыклад Каткавец ____________________________________ 💥 Вы можете задать вопрос с донатом, его обязательно озвучат — в чате есть кнопка с долларом! Внимание: троллинг и оскорбления озвучены не будут. А вопросы, присланные под конец, зачитать мы просто не успеем! ____________________________________ Поддержите работу редакции: 👍 Платная подписка на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join 👍 Купите книгу Змитра Лукашука: https://www.patreon.com/euroradio Помните о безопасности: не используйте беларуские карты ____________________________________ ❗️Слушать Еврорадио можно на волнах FM: 99,2 FM в БРЕСТЕ, Каменце, Малорите, Белой‑Подляске, Высоком 98,1 FM в ГРОДНО, Волковыске, Щучине, Лиде, Мостах, Лунно, Сопоцкине, Берестовице, Скиделе, Индурах, Зельве, Озёрах, Гайновке, Бельске‑Подляском, Семятычах, Соколке, Августове и Белостоке На радио выходит программа ЕвроЗум с обзором новостей. По будням в 6:00 и 19:05, по субботам в 6:00 ____________________________________ ⚡️ Настроить спутниковую тарелку на платформу Belarus Tomorrow: Satellite: Hotbird 13G at 13.0E Transponder: tp 122 Frequency: 10949 MHz Polarization: Vertical Symbol rate: 27500 Ksym/s FEC: 2/3 Modulation: DVB-S2/8PSK ____________________________________ Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 Телеграм: https://t.me/euroradio 💎 Инстаграм: https://instagram.com/euroradio 💎 Фейсбук: https://www.facebook.com/euroradio.fm 💎 ТикТок с аналитикой: https://www.tiktok.com/@euroradio 💎 ТикТок с новостями: https://www.tiktok.com/@euroradio.news
5
🔥 2
💩 2
👍 1
🤡 1
1 1.3K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 10:31
Дональд Трамп фактычна заявіў, што мемарандум пра ўзаемапаразуменне з Іранам страціў сваю сілу. Гэта азначае, што і хісткаму міру на Блізкім Усходзе ізноў канец, прынамсі на нейкі бліжэйшы час.

"Яны мярзотнікі. Хворыя людзі. І імі кіруюць хворыя людзі. Любыя людзі, гвалтаўнікі", — выказаўся Трамп пра іранцаў на саміце краінаў NATO у Анкары.

Што было апошні раз, калі Трамп рабіў такія заявы:

- раслі сусветныя цэны на нафту
- падаў долар
😁 8
🤡 7
🔥 5
2
🥴 2
👍 1
🤣 1
3 1.3K
avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 10:06
Ці атрымалася ў Кіева і Мінска прайсці крызіс, і якую ролю згуляў Кітай? Стрым з эксперткай у міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай

Напружанасць у адносінах паміж Украінай і Беларуссю нібыта пачала змяншацца. Гэта адбылося пасля таго, як адбылося пасля таго, як Лукашэнка наведаў спачатку Маскву, а пасля Пекін. Ну і яшчэ Джакарту і Нейп'іда, але гэтыя паездкі наўрад ці маюць дачыненне да бяспекі ў Еўропе.

Ці надоўга спала напружанне паміж Кіевам і Мінскам і ці варта давяраць заспакаяльным заявам палітыкаў з абодвух бакоў? Якая роля Кітаю ў апошніх падзеях, і ці варта чакаць негатыўнай рэакцыі з Масквы?

Ці вернецца Трамп, які сёння ізноў пасварыўся з Іранам, да спробаў замірэння Расіі і Украіны, і ці застаецца ў гэтым працэсе нейкая роля ў Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае размаўляем з кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай: https://www.youtube.com/watch?v=ECCbt5MmqFc
YouTube
Буданов послал Лукашенко жёсткий сигнал. Пекин поставил Минск на место? / Турарбекова
Историк и политический обозреватель Роза Турарбекова https://www.threads.com/@roza_turarbek https://t.me/rmt7007 https://www.youtube.com/@marttur7656 на Еврорадио. Обсуждаем новости Беларуси и работу демсил, сигнал Буданова Лукашенко, итоги поездки в Китай. Лекция Розы Турарбековой про ислам: https://www.youtube.com/watch?v=_91bofkvG0s 0:00 Пачатак 1:25 Што адбываецца ў Казахстане? 3:05 Візіт Мірзіёева 5:45 Узбекістан і Беларусь 16:25 Беларусь і Кітай 24:25 Пагрозы Украіны Лукашэнку 25:55 Рэакцыя Беларусі 27:55 Інтэграцыя з Расіяй 32:30 Дыскусія вакол сітуацыі з беларусамі ва Украіне. Адносіны дэмсіл Беларусі з Кіевам ____________________________________ 💥 Вы можете задать вопрос с донатом, его обязательно озвучат — в чате есть кнопка с долларом! Внимание: троллинг и оскорбления озвучены не будут. А вопросы, присланные под конец, зачитать мы просто не успеем! ____________________________________ Поддержите работу редакции: 👍 Платная подписка на YouTube: https://www.youtube.com/channel/UC1v_dekbxqgQjBQ2fg39uBg/join 👍 Купите книгу Змитра Лукашука: https://www.patreon.com/euroradio Помните о безопасности: не используйте беларуские карты ____________________________________ ❗️Слушать Еврорадио можно на волнах FM: 99,2 FM в БРЕСТЕ, Каменце, Малорите, Белой‑Подляске, Высоком 98,1 FM в ГРОДНО, Волковыске, Щучине, Лиде, Мостах, Лунно, Сопоцкине, Берестовице, Скиделе, Индурах, Зельве, Озёрах, Гайновке, Бельске‑Подляском, Семятычах, Соколке, Августове и Белостоке На радио выходит программа ЕвроЗум с обзором новостей. По будням в 6:00 и 19:05, по субботам в 6:00 ____________________________________ ⚡️ Настроить спутниковую тарелку на платформу Belarus Tomorrow: Satellite: Hotbird 13G at 13.0E Transponder: tp 122 Frequency: 10949 MHz Polarization: Vertical Symbol rate: 27500 Ksym/s FEC: 2/3 Modulation: DVB-S2/8PSK ____________________________________ Подписывайтесь на наши соцсети: 💎 Телеграм: https://t.me/euroradio 💎 Инстаграм: https://instagram.com/euroradio 💎 Фейсбук: https://www.facebook.com/euroradio.fm 💎 ТикТок с аналитикой: https://www.tiktok.com/@euroradio 💎 ТикТок с новостями: https://www.tiktok.com/@euroradio.news
👍 6
🤡 2
1
5 1.3K

Еўрарадыё | Еврорадио

8.5K
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook*.com/euroradio.fm
Instagram*: instagram*.com/euroradio
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram