avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 13:45
Еўрарадыё | Еврорадио Видео: Фантастычная гісторыя. Дэфектаскапіст Андрэй Суша ўцёк з Беларусі… на параплане. Сушы пагражаў крымінальны пераслед. Тады ён узяў параматор, пераляцеў мяжу з Літвой і здаўся паліцыі. Цяпер Андрэй — палітычны ўцякач. Яго гісторыю распавядае @tvrain.
Завочную справу завялі супраць мінчука, які пяць гадоў таму дзёрзка ўцёк з Беларусі… на параплане. У 2021-м Андрэя Сушу пачалі цягаць да сілавікоў, яму пагражаў крымінальны пераслед. Тады ён узяў параматор, пераляцеў мяжу з Літвой і здаўся паліцыі.

48-гадоваму мужчыне, які ў Беларусі працаваў дэфектаскапістам, прад'яўляюць восем артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сярод іх — абраза Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі, незаконнае перасячэнне мяжы, садзейнічанне "экстрэмісцкай дзейнасці", удзел ў "экстрэмісцкім фарміраванні".

Вось тут — пра фантастычную гісторыю ўцёкаў Андрэя Сушы з Беларусі ў Літву
😡 11
🖕 8
👍 1
🤬 1
5 1.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Еўрарадыё | Еврорадио

8.5K
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook*.com/euroradio.fm
Instagram*: instagram*.com/euroradio
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram