Алесь Мухін і яго партнёр забараняюць беларусам гуляць у "Што? Дзе? Калі?" і "Брэйн-рынг" без дазволу. Яны сцвярджаюць, што ім належаць права не толькі на назвы гульняў, але і на выразы "Увага, пытанне!" і "Увага, дакладны адказ!".
Ліст такога зместу атрымала як мінімум адна беларуская арганізацыя. Там вядзецца, што брэндамі "Што? Дзе? Калі?" і "Брэйн-рынг" валодае маскоўская "Телекомпания Игра-ТВ". Права карыстацца імі на тэрыторыі Беларусі яна перадала кампаніі "Игра-ТВ Бел", праз якую ШДК здымаецца для для тэлеканала АНТ. За гэтай фірмай стаіць Алесь Мухін.
Таксама ў лісце згаданы партнёр Мухіна, ІП Андрэй Куляшоў. Менавіта ён "ажыццяўляе выдачу дазволаў" на правядзенне "Што? Дзе? Калі?" і "Брэйн-рынга" ў Беларусі, а таксама сам арганізуе такія турніры.
У "Што? Дзе? Калі?" (што праўда, спартовую версію, а не тэлевізійную) гуляюць тысячы беларускіх школьнікаў і студэнтаў. Па ўсёй краіне працуе сістэма дзяржаўных гурткоў па інтэлектуальных гульнях. Ці датычацца абмежаванні іх — у лісце не ўдакладняецца.
🤡130
💩45
👍10
🤣3
43 5.4K
Обсуждение
0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram