Лічба дня. За чэрвень 2026 года ў Беларусь пастаўлена 5773 тоны польскіх яблыкаў. Калі ўлічыць, што буйны яблык важыць прыкладна 200 грамаў — гэта па тры польскія яблыкі на кожнага жыхара Беларусі, уключна з немаўлятамі і пенсіянерамі.
Беларусь у чэрвені стала лідаркай па закупах яблыкаў у Польшчы. На другім месцы Казахстан (4304 тоны), на трэцім — Індыя (1983 тоны).
Жадаючы адказаць на заходнія санкцыі, беларускі ўрад быў увёў забарону на ўвоз яблыкаў з "несяброўскіх краінаў", да якіх адносіцца і Польшча. Але аказалася, што так можна застацца без яблыкаў увогуле. І чыноўнікі вымушаныя былі адмяніць "контрсанкцыі".
😁12
❤2
👍2
😢2
🤮1
2 5 942
Обсуждение
2
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсуждение 2
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram