avatar
Еўрарадыё | Еврорадио
@euroradio
08.07.2026 13:55
Еўрарадыё | Еврорадио Фото: Трамп паабяцаў Зяленскаму падзяліцца ліцэнзіяй на выраб комплексаў Patriot. "Мы дамо табе ліцэнзію", — сказаў ён, звяртаючыся да прэзідэнта Украіны падчас прэс-канферэнцыі на саміце NATO у Анкары. Далей — да журналістаў: "Такім чынам, ён не зможа скардзіцца, што мы яму вылучаем недастаткова "Патрыётаў". І далей ізноў да Зяленскага: "Вырабляйце іх самі". Комплексы супрацьпаветранай абароны Patriot сёння граюць ключавую ролю ў абароне ўкраінскіх гарадоў ад расійскіх ракет. Ва Украіне іх катастрафічна не хапае. Разгортванне ўласнай вытворчасці можа вырашыць гэтую праблему.
Трамп запытаўся ў Зяленскага, што той думае наконт сустрэчы з Пуціным у Маскве. Маўляў, прэзідэнт Расіі хоча сустрэцца для мірных перамоваў менавіта там.

— Гэта занадта небяспечна. Там лётаюць украінскія дроны, — адказаў Зяленскі.
😁 38
👏 21
🤡 4
🤬 1
9 1.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Еўрарадыё | Еврорадио

8.5K
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook*.com/euroradio.fm
Instagram*: instagram*.com/euroradio
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram