❗️Пашпарт праваабаронцы Уладзя Лабковіча прызналі нядзейсным
Беларускія ўлады прызналі «нядзейсным» пашпарт праваабаронцы «Вясны» і былога палітвязня
Уладзя Лабковіча.
Нягледзячы на тое, што дакумент быў сапраўдны да 2027 года, яго анулявалі.
Нагадаем, пасля вызвалення з калоніі, дзе Уладзь адбываў сямігадовы тэрмін за сваю дзейнасць, 13 снежня 2025 года яго прымусова выправадзілі ва Украіну. Пры дэпартацыі пашпарт праваабаронцу так і не вярнулі — замест яго
выдалі толькі даведку без тэрміну дзеяння.
Сам праваабаронца лічыць гэтае рашэнне чарговым доказам злачынстваў рэжыму:
«Відавочна, што гэта працяг рэпрэсій і незаконных дзеянняў уладаў Беларусі — нават калі зыходзіць з іх уласнага заканадаўства. Гэта фармальнае афармленне прымусовай дэпартацыі. Такія крокі яшчэ больш абгрунтоўваюць базу для працэсу ў Міжнародным крымінальным судзе па факце незаконнай дэпартацыі палітвязняў».
🔹«Гэта яшчэ адно злачынства Лукашэнкі». Рэжым прызнае несапраўднымі пашпарты высланых палітвязняў
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram