avatar
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
@viasna96
17.12.2025 23:12
??Замест пашпартоў 20 дэпартаваным ва Украіну палітвязням выдалі даведкі

13 снежня з месцаў пазбаўлення волі ў Беларусі былі вызваленыя 123 палітвязні, 114 з якіх пасля гэтага прымусова перамясцілі на тэрыторыю Украіны. Цяпер пры садзейнічанні ўкраінскага боку яны накіроўваюцца ў еўрапейскія краіны.

Як стала вядома "Вясне", без пашпартоў былі перамешчаныя каля 20 чалавек. Сярод іх — вядомыя і медыйныя асобы, а таксама ўнесеныя ў "спіс тэрарыстаў". З беларускага боку, вядома, гэта ніяк не тлумачылася. Замест пашпартоў палітвязням выдалі даведкі, якія падцвярджаюць асобу.

На гэта на першай прэс-канферэнцыі звяртаў увагу праваабаронца "Вясны" Уладзь Лабковіч:

"Адбылася пэўная селекцыя. Чым думалі супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, якія арганізоўвалі гэтую спецаперацыю, я не ведаю".

Такім чынам, у выніку людзі апынуліся ў іншай краіне без дакументаў, грошай і асабістых рэчаў, у стане прававой нявызначанасці.
? 83
? 19
? 9
? 5
22 2.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram