avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
25.05.2026 06:36
«Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму — рэжыму, які не прызнае ні чалавечага жыцця, ні міжнароднага права, ні межаў»

Святлана Ціханоўская на свае вочы пабачыла наступствы ўчорашняй атакі Расіі па раёнах сталіцы раён. Адзін з іх — раён Лук’янаўка, які моцна пацярпеў: узніклі шматлікія пажары, цалкам знішчаны гандлёва-забаўляльны цэнтр "Квадрат". 

Святлана Ціханоўская:
«Расія мэтанакіравана спрабуе зламаць людзей страхам, цемрай, пастаяннымі начнымі абстрэламі. Але кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму — рэжыму, які не прызнае ні чалавечага жыцця, ні міжнароднага права, ні межаў. І рэжым Лукашэнкі нясе за гэта сваю адказнасць, бо дазволіў выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для агрэсіі, для запуску ракет і размяшчэння расійскай зброі.

Але я хачу, каб украінцы ведалі: беларусы — з вамі. Мы падтрымліваем Украіну не таму, што гэта “палітычна правільна”, а таму што адчуваем гэты боль як свой. Мы бачым вашу мужнасць пасля кожнай атакі. Гэта і ёсць сапраўдная сіла. І я ўпэўненая: ніводная ракета не здолее зламаць народ, які змагаецца за сваю свабоду і сваю годнасць.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!»
😢 261
53
💔 37
👍 6
🔥 2
🤯 1
82 12.6K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram