avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
24.05.2026 07:33
Святлана Ціханоўская — пра сённяшнюю масіраваную атаку Расіі па Украіне: «Сёння ноччу Расія зноў нанесла ганебны ўдар па Украіне. У Кіеве і вобласці ракеты і дроны трапілі ў жылыя дамы. Загінулі мірныя людзі. Дзясяткі пацярпелых, сярод іх — дзеці. Гэта чарговая злачынная атака супраць мірнага насельніцтва. 

Нельга мірыцца з тым, што ў суседняй краіне зноў і зноў абстрэльваюць гарады, разбураюць дамы, забіваюць людзей у іх уласных кватэрах. Кожны такі ўдар — гэта чарговае пацверджанне: агрэсар не спыніцца сам. Яго можна спыніць толькі адзінствам і рашучасцю міжнароднай супольнасці. Гэта не вайна ў звычайным сэнсе — гэта сістэмны, крымінальны тэрор супраць мірнага насельніцтва. І гэты тэрор падтрымліваецца рэжымам Лукашэнкі, які дае расійскай арміі нашую тэрыторыю і размяшчае на ёй расійскую зброю, у тым ліку ракеты «Арэшнік».

Але беларусы працягваюць цалкам падтрымліваць Украіну. Мы заўсёды будзем на баку людзей, якія абараняюць свае дамы, свае сем’і, сваю свабоду. Мы ведаем, што такое жыць побач з агрэсарам, які не прызнае ні межаў, ні чалавечага жыцця.

Мы захапляемся мужнасцю украінцаў. Тым, як вы трымаецеся пасля кожнага ўдару. Як ратавальнікі і медыкі працуюць пад абстрэламі. Як звычайныя людзі дапамагаюць адно аднаму, нягледзячы ні на што. Гэта — сіла, якую немагчыма зламаць ракетамі.

Мы салідарныя з вамі і верым у вашую перамогу.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
»
166
😢 70
💔 39
👏 3
🤯 2
14 3.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram