avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
30.03.2026 21:32
БЧБ-сцяг над Сеймам і выразны сігнал Літвы: падтрымка беларусаў працягваецца 

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падсумоўвае ў відэа вынікі 30 сакавіка ў Вільні.

Гэты дзень адзначыўся шэрагам важных падзеяў: урачыстым узняццем бела-чырвона-белага сцяга на флагштоку Сейма Літвы, двухбаковымі перамовамі Святланы Ціханоўскай са спікерам парламента Юозасам Олекасам, правядзеннем круглага стала і сумеснай прэс-канферэнцыяй.

Падчас перамоваў было ясна пазначана: стратэгія Літвы ў дачыненні да беларускага рэжыму і беларусаў застаецца нязменнай. Падтрымка дэмакратычных сілаў працягваецца, а нармалізацыя адносінаў немагчымая без спынення рэпрэсіяў, вызвалення палітвязняў і спынення гібрыдных атакаў на мяжы. 

Круглы стол у Сейме аб’яднаў больш за 80 удзельнікаў і ўключыў тры панэльныя дыскусіі. Асобная ўвага была нададзеная паспяховым кейсам інтэграцыі беларусаў у Літве: у медыцыне, адукацыі і бізнесе.

Анатоль Лябедзька:
«Такі быў дзень. Ён быў сонечны і святочны».
149
👍 25
🔥 13
❤‍🔥 4
🤔 3
🤯 1
12 3.3K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram