avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
30.03.2026 12:46
«Прыйдзе момант, калі мы ўздымем яго над нашымі гарадамі, і ён вернецца на нашыя вуліцы». У Вільнюсе каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю

Сёння ў Вільні прайшло ўрачыстае ўзняцце бела-чырвона-белага сцяга каля Сейма Літвы. Гэтая цырымонія — частка ўшанавання 108-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Да акцыі далучыліся Святлана Ціханоўская, спікер Сейма Літвы Юозас Олекас, намеснік маршала Сената Польшчы Міхал Каміньскі, дэпутаты Сейма і беларуская дыяспара. Распачалася цырымонія з хвіліны маўчання ў памяць пра тых, хто аддаў жыццё за вольную Беларусь.

Святлана Ціханоўская: 
«Сёння каля Сейма Літвы мы ўздымаем бел-чырвона-белы сцяг — сімвал нашай волі і няскоранасці.

Гэты сцяг нагадвае, што ёсць іншая Беларусь, несавецкая, нерасейская. Што беларусы — не роўна рэжым. Ён яднае беларусаў: і тых, хто ў выгнанні, і тых, хто дома.

На мінулым тыдні ён лунаў у сотнях гарадоў па ўсім свеце, дзе жывуць беларусы. 

У Беларусі сёння такое ўявіць немагчыма. За сцяг караюць гадамі турмы, але ведаю, што многія яго сакрэтна захоўваюць дома. І прыйдзе момант, калі мы ўздымем яго над нашымі гарадамі, і ён вернецца на нашыя вуліцы».
150
🔥 21
👏 11
❤‍🔥 6
👍 6
🤯 1
11 2.7K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram