avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
18.03.2026 22:57
Падтрымка палітвязняў і міжнароднае супрацоўніцтва — асноўныя тэмы сустрэчаў у Офісе Святланы Ціханоўскай у Літве 

Цягам апошніх дзён дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Літве Дзяніс Кучынскі правёў шэраг сустрэчаў як па літоўскім напрамку, так і з міжнароднымі партнёрамі ў Вільнюсе. Асноўная ўвага была нададзеная падтрымцы палітвязняў і абмеркаванню канкрэтных шляхоў дапамогі. 

Падчас сустрэчаў з міжнароднымі партнёрамі вызначылі далейшыя крокі па развіцці ўзаемадзеяння па шэрагу напрамкаў, у тым ліку:

— З амбасадаркай Ірландыі Шейнай МакХ’ю. 
Дзяніс Кучынскі падзякаваў Ірландыі за далучэнне да Міжнароднага гуманітарнага фонду і падтрымку ў памере 20 тысячаў еўра — гэты ўнёсак мае важнае значэнне для працы па дапамозе пасля вызвалення палітвязняў. Ірландыя стала адзінаццай краінай-удзельніцай Міжнароднага гуманітарнага фонду. Бакі таксама дамовіліся правесці ў 2026 годзе двухбаковую канферэнцыю ў Ірландыі, прысвечаную нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры. 

— З амбасадаркай Францыі Люсі Стэпанян. 
Дамовіліся ўзмацніць супрацоўніцтва паміж амбасадай Францыі і Віленскім офісам, абмеркавалі магчымасць рэалізацыі культурніцкіх праектаў і правядзення сумесных мерапрыемстваў у Вільнюсе.

У Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільнюсе Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчы з амбасадарам Італіі Эмануэле дэ Майгрэ і амбасадарам Нарвегіі Атле Конта Мідтунам:

— З амбасадарам Італіі Эмануэле дэ Майгрэ абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцяў пасля візіту Святланы Ціханоўскай у Італію, падчас якога Святлана Ціханоўская распавяла пра працу Міжнароднага гуманітарнага фонду і заклікала Італію далучыцца да гэтай ініцыятывы. Дзяніс Кучынскі працягнуў дыялог па гэтым напрамку.

— Амбасадару Нарвегіі Атле Конта Мідтуну Кучынскі прадставіў абноўленую інфармацыю пра працу гуманітарнага фонду, які быў створаны дзякуючы ініцыятыве з боку Нарвегіі. Абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва, у тым ліку ідэю канферэнцыі па энергетычнай бяспецы.

Дзяніс Кучынскі:
«Вільнюс застаецца для нас ключавым дыпламатычным цэнтрам працы, а таксама адным з асноўных асяродкаў беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Таму для нас важна не толькі падтрымліваць ужо наладжаныя кантакты, але і паслядоўна пашыраць супрацоўніцтва з партнёрамі».
105
👍 26
👏 9
❤‍🔥 7
🤯 2
😢 1
12 2.6K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram