avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
10.03.2026 18:49
Сустрэчы з кіраўніцтвам Італіі: вызваленне палітвязняў і рэгіянальная бяспека: 

9 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Рым Святлана Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў:

– З міністрам замежных справаў Антоніа Таяні абмеркавалі палітычную падтрымку дэмакратычных сілаў, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях і кантакты на палях G7, а таксама гуманітарныя пытанні — падтрымку рэпрэсаваных і праблемы беларусаў у Італіі. Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць захавання магчымасцяў для беларусаў атрымліваць візы і мець доступ да гуманітарных праграмаў, і прапанавала Італіі далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі беларусаў.

– Са спікерам парламента Ларэнца Фантана размова ішла пра падтрымку дэмакратычнай Беларусі з боку італьянскага парламента і працу парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», пра міжнародны альянс парламенцкіх групаў у падтрымку Беларусі і будучую сустрэчу альянсу ў Лондане, а таксама пра ініцыятывы салідарнасці з палітвязнямі. Асобна закранулі ўзаемадзеянне з беларускай дыяспарай у Італіі, працу беларускага шэлтара і Цэнтра дэмакратычных сіл у Фларэнцыі і пытанні легалізацыі беларусаў.

– З групай сяброў дэмакратычнай Беларусі абмеркавалі геапалітычную сітуацыю, працэс вызвалення палітвязняў, ролю рэжыму ў вайне супраць Украіны і далейшыя крокі супрацоўніцтва з Італіяй — у тым ліку ў гуманітарных і парламенцкіх ініцыятывах. Святлана Ціханоўская запрасіла далучыцца да мерапрыемстваў з нагоды Дня Волі і Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 25 сакавіка.

Святлана Ціханоўская:
«Я вельмі ўдзячная Італіі за нязменную і няспынную падтрымку. Нягледзячы на дыстанцыю паміж нашымі краінамі, Італія дэманструе сапраўднае лідарства па Беларусі — гэта праяўляецца і ў палітычнай падтрымцы, і ў цвёрдай пазіцыі, і ў колькасці выдадзеных візаў. Італія адрознівае беларусаў і рэжым, а Беларусь ад Расіі».
119
👍 22
👏 10
❤‍🔥 3
🤯 2
🔥 1
6 2.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram