avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
11.03.2026 13:24
Святлана Ціханоўская сустрэлася з камандай беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча 

10 сакавіка Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі ініцыятывы па стварэнні Беларускага даследчага ўніверсітэта імя Астафея Валовіча. Праект цяпер знаходзіцца на этапе падрыхтоўкі да рэгістрацыі ў Польшчы.

Падчас сустрэчы каманда прэзентавала канцэпцыю ўніверсітэта і пазнаёміла з удзельнікамі аргкамітэта. У дыскусіі ўдзельнічалі кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі, доктар мовазнаўства і амерыканскі прафесар-беларусіст Курт Вулхайзер, прафесар сацыялогіі Андрэй Вардамацкі, кандыдат філалагічных навук Дзмітрый Нікановіч, кандыдат сацыялогіі Аляксей Ластоўскі і іншыя вядомыя даследчыкі.

Бакі абмеркавалі выклікі, якія стаяць перад праектам, а таксама магчымасці падтрымкі новай адукацыйнай ініцыятывы. Асобная ўвага была нададзеная пытанням фармавання акадэмічнай каманды, тэрмінам афіцыйнай рэгістрацыі ўніверсітэта і планам пачатку яго працы. Таксама ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі ролю новай установы ў беларускай акадэмічнай прасторы і яе магчымую экспертную падтрымку для дэмакратычных інстытутаў і ініцыятываў.

Святлана Ціханоўская:
«Шмат беларускіх навукоўцаў вымушаныя працягваць працу па-за межамі краіны, але яны ўсё адно застаюцца часткай беларускай акадэмічнай супольнасці. Таму стварэнне новых незалежных адукацыйных і даследчых інстытутаў — вельмі важны крок. Такія праекты дапамагаюць захоўваць і развіваць беларускую навуку, нават у выгнанні».
👍 93
35
👏 5
🔥 4
😐 3
❤‍🔥 1
🤯 1
26 2.8K
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram