avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
23.02.2026 21:11
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх культурніцкіх арганізацыяў у Варшаве

Сёння, 23 лютага, у Варшаве адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі беларускіх культурніцкіх ініцыятываў. Сустрэчу мадэраваў Павел Баркоўскі — прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.

У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Беларускага ПЭНа, Беларускай Рады Культуры, праекта Kalyska.archive, «Вольных купалаўцаў», платформы аўдыёкнігаў audiobooks.by, а таксама ініцыятываў Крысціны Дробыш і грамадскай арганізацыі «Годна».

Фармат сустрэчы быў працоўны: абмеркаванне актуальных патрэбаў сектара — кожная арганізацыя каротка прадставіла сваю працу і агучыла пытанні і запыты.

Сярод асноўных тэмаў размовы:
— пошук фінансавання і патрэба ў больш устойлівых механізмах падтрымкі;
— магчымасці спецыяльных праграмаў і конкурсаў для культурніцкага супрацоўніцтва ад Польшчы ці Варшавы;
— пытанне з памяшканнямі для творчасці, канцэртаў, выставаў і спектакляў;
— візавую падтрымку творцаў з Беларусі;
— прасоўванне сумесных праектаў на міжнародным узроўні.

Асобна дзякуем Цэнтру Беларускай Салідарнасці за магчымасць правесці сустрэчу на іх пляцоўцы.
123
👍 21
❤‍🔥 10
👏 2
🤯 1
21 9.6K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram