avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
03.03.2026 19:59
Дэмакратычныя сілы склікаюць аргкамітэт Дня Волі. Старшынём абралі Паўла Севярынца

2 сакавіка адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па адзначэнні 25 сакавіка. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Офіса Святланы Ціханоўскай, палітычных партыяў, а таксама суарганізатары акцыяў у Вільні і ў Варшаве.

Агульным галасаваннем на пасаду старшыні быў абраны Павел Севярынец.

Мэта аргкамітэта — вызначыць агульныя прыярытэты і асноўныя пасланні сёлетняга святкавання Дня Волі, а таксама каардынаваць і падтрымліваць арганізацыю мерапрыемстваў беларускімі дыяспарамі ў розных гарадах і краінах.

Задача аргкамітэта — спрыяць лепшай каардынацыі паміж ініцыятывамі і арганізатарамі акцыяў у розных гарадах.

�� Наступнае пасяджэнне плануецца ўжо на гэтым тыдні з пашыраным удзелам. Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў дыяспары і ініцыятываў, якія займаюцца арганізацыяй акцыяў да Дня Волі па ўсім свеце. Каб далучыцца, пішыце на гэты адрас: sieviaryniec@gmail.com

Апошнія гады акцыі да Дня Волі адбываюцца ў розных краінах свету і арганізуюцца беларускімі арганізацыямі і дыяспарамі ў гарадах самастойна.
393
🔥 128
👍 71
❤‍🔥 9
🤯 3
🤔 2
😐 2
47 15.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram