avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
25.02.2026 13:26
Беларусы па ўсім свеце выйшлі на акцыі салідарнасці з Украінай у гадавіну поўнамаштабнай вайны 

У чацвёртую гадавіну поўнамаштабнай вайны супраць Украіны па ўсім свеце прайшлі акцыі салідарнасці. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб падтрымаць украінцаў у іх змаганні за свабоду і незалежнасць.

Беларусы па ўсім свеце таксама выйшлі на акцыі — у Кіеве, Вільнюсе, Варшаве, Стакгольме, Празе, Вашынгтоне і іншых гарадах, каб падтрымаць украінцаў і нагадаць, што беларускі народ выступае супраць вайны. 

Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, якія ўчора далучыліся да акцыяў:
«Чатыры гады Украіна жыве ў поўнамаштабнай вайне. Чатыры гады ўкраінцы штодня абараняюць свае дамы, свае сем’і, сваю зямлю.

Я хачу шчыра падзякаваць беларусам, якія выйшлі на акцыі салідарнасці па ўсім свеце. Дзякуй вам за вашую смеласць, за вашую пазіцыю, за тое, што вы не маўчыце і паказваеце: беларускі народ — разам з Украінай. Кожны сцяг, кожны плакат, кожны крок на маршы — гэта важны знак падтрымкі і нашай салідарнасці.

Рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь саўдзельніцай агрэсіі, але беларускі народ — не агрэсар. З самага пачатку мы выступілі супраць вайны і працягваем гэта рабіць: валанцёрствам, падтрымкай ініцыятываў, удзелам у акцыях і штодзённай працай дзеля перамогі Украіны. 

Без свабоднай Украіны не будзе бяспечнай Беларусі. І мы будзем побач з украінскім народам да перамогі і справядлівага
міру».
139
❤‍🔥 24
👍 19
🔥 5
👏 2
🤯 1
18 2.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram