avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
24.02.2026 21:22
4 гады вайны ва Украіне. Як можна дапамагчы?

Чатыры гады таму Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Чатыры гады працягваецца гэтая жудасная, бессэнсоўная вайна, і год за годам беларусы застаюцца побач з украінцамі. Нашыя добраахвотнікі ваююць на фронце, валанцёры збіраюць дапамогу, ініцыятывы падтрымліваюць пацярпелых. І сёння вельмі важна працягваць гэтую падтрымку.

Офіс Святланы Ціханоўскай сабраў актуальныя зборы, да якіх можна далучыцца ўжо цяпер:

Падтрымка ўкраінцаў — ахвяраў беларускага рэжыму
Развіццё беларускага складніка гуманітарнага размініравання Украіны
Дапамога ўкраінскаму батальёну ў набыцці партатыўных прыбораў начнога бачання
Збор на размінаванне трох аб'ектаў у Херсонскай, Харкаўскай і Кіеўскай абласцях. Даследаванне можна прачытаць па гэтай спасылцы. 
Падтрымайце беларускіх добраахвотнікаў у шэрагах украінскай арміі
Пазыўны «Казак» — дапамога на рэабілітацыю
Збор на абсталяванне для падрыхтоўкі навабранцаў на фронце
Зборы, якія робіць Росквіт
Збор для беларускага ветэрана
Дапамога добраахвотніку, які вярнуўся на фронт, абнавіць і даўкамплектаваць рыштунак

❗️ Калі ласка, памятайце пра сваю бяспеку і не рабіце данаты з беларускіх картак, ці калі вы знаходзіцеся ў Беларусі.
146
👍 23
❤‍🔥 11
🤯 1
15 2.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram