avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
04.12.2025 20:37
«Нашая агульная задача цяпер — вызваліць усіх і разарваць заганнае кола рэпрэсіяў у Беларусі» 

На палях міністэрскай сустрэчы АБСЕ адбыўся сайд-івэнт «Падрыхтоўка дэмакратычнай будучыні Беларусі». Арганізатарамі выступілі краіны-сяброўкі групы «За дэмакратычную Беларусь».

Разам са Святланай Ціханоўскай удзел прынялі намеснік міністра замежных справаў Фінляндыі Пасі Райяла, кіраўніца Міжнароднай платформы адказнасці за Беларусь (IAPB) Андрэа Хубер, віцэ-міністарка замежных справаў Літвы Аўдра Плепіце, намесніца міністра замежных справаў Эстоніі Мінна-Лііна Лінд. 

Беларуская лідарка прадставіла пяць канкрэтных прапановаў групе сяброў і АБСЕ: 

«Па-першае, я заклікаю вас разгледзець магчымасць прымянення Маскоўскага механізму ў адпаведнасці з пунктам 8, надаўшы асаблівую ўвагу пераследу беларусаў у выгнанні з боку рэжыму. 

Па-другое, я прашу вас падтрымаць Літву і Польшчу, якія сутыкаюцца з гібрыднымі нападамі з боку рэжыму Лукашэнкі. 

Па-трэцяе, я заклікаю Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека сачыць за сітуацыяй у беларускіх турмах, уключаючы бесчалавечныя ўмовы ўтрымання, катаванні і выпадкі гвалтоўных знікненняў.

Па-чацвёртае, давайце правядзём новую канферэнцыю высокага ўзроўню пра будучыню Беларусі, падобную да той, што адбылася ў Вене ў 2021 годзе. Для нас важна, каб Беларусь не стала суцяшальным прызам для Пуціна.

Па-пятае, я заклікаю ўсе вашыя краіны далучыцца да міжнароднага гуманітарнага фонду для ахвяраў рэпрэсіяў. Маштабы рэпрэсіяў велізарныя, а падтрымка пераследуемых нашмат перавышае нашыя бягучыя рэсурсы. Я прашу вас таксама падтрымаць нашыя незалежныя СМІ, ініцыятывы ў галіне правоў чалавека і дэмакра
тычныя інстытуты».

Прамова цалкам — па спасылцы.
? 113
? 29
? 6
??? 5
? 1
? 1
12 2.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram