avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
22.11.2025 13:56
Святлана Ціханоўская ў Эстоніі: галоўнае пра візіт

20–21 лістапада Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Таліне. Беларуская лідарка сустрэлася з урадам краіны, а таксама выступіла на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі «Аўтарытарызм і супраціў: урокі Беларусі і Грузіі».

Сустрэчы. Асноўнае:

– з прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам. Бакі абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ў Беларусі, працэс вызвалення палітвязняў і правакацыі на мяжы;
– з міністрам замежных справаў Маргусам Цахкнам Ціханоўская абмеркавала сітуацыю ва Украіне, гуманітарныя вызваленні палітвязняў, праблемы беларусаў у Эстоніі і падтрымку грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў;
– з міністрам унутраных справаў Ігарам Таро. На сустрэчы ўздымаліся пытанні выкарыстання пратэрмінаваных пашпартоў, выдачу пашпартоў замежніка і імплементацыю Люксембурскіх рашэнняў;
– з віцэ-міністрам па палітычных пытаннях Міністэрства замежных справаў Марцінам Роджэрам;
– з намесніцай міністра замежных справаў Эстоніі па глабальных пытаннях Міннай-Лійнай Лінд;
– з кіраўніком групы «За дэмакратычную Беларусь» у эстонскім парламенце;
– з беларускай дыяспарай, якой Ціханоўская падзякавала за актыўнасць і неабыякавасць;
– далучылася да паказу фільма Волі Чайкоўскай пра беларускіх жанчын «Не створаны для палітыкі»;

Святлана Ціханоўская:
«Для нас важна, што Эстонія застаецца побач і паслядоўна падтрымлівае беларусаў. Важна, што наш голас чуюць, і што разам мы можам набліжаць тое, чаго так чакае наш народ: свабоду і перамены».
? 142
? 31
? 13
? 4
??? 3
? 3
? 1
10 3.9K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram