avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
28.11.2025 20:01
Святлана Ціханоўская ў Германіі: вынікі двухдзённага візіту

26–27 лістапада Святлана Ціханоўская наведала Берлін з працоўным візітам. Яна правяла сустрэчы з прадстаўнікамі ўраду і Бундэстагу, абмеркавала міжнародныя намаганні дзеля падтрымкі Беларусі і атрымала прэмію «Menschen in Europa».

Што адбылося цягам візіту?
– сустрэча з міністрам замежных справаў Германіі Ёханам Вадэфулем;
– сустрэча з новай спікеркай Бундэстагу Юліяй Клёкнер;
урачыстае пасяджэнне абноўленай групы «За дэмакратычную Беларусь» у нямецкім Бундэстагу. Ціханоўская ў сваёй прамове прапанавала разглядзець магчымасць прыняцця новай рэзалюцыі па Беларусі і агучыла шэраг ідэяў для працы групы;
– узнагарода Святланы Ціханоўскай прэміяй Menschen in Europa «Смелыя жанчыны за свабоду і дэмакратыю», якую беларуская лідарка прысвяціла ўсім беларусам. Перад уручэннем прэміі адбылася панэльная дыскусія, дзе беларуская лідарка адказала на пытанні пра сітуацыю ва Украіне, асабісты досвед, працу і стратэгію дэмакратычных сілаў і ролю Еўропы;
– сустрэча з нямецкай дыяспарай. Удзельнікі агучылі свае прапановы пра ініцыятывы і праекты, якія варта падтрымліваць і прасоўваць.

Святлана Ціханоўская:
«Я ўдзячная нямецкім партнёрам за тое, што яны не пакідаюць Беларусь па-за ўвагай. Наш дыялог працягваецца — пра палітвязняў, пра дапамогу рэпрэсаваным, пра ролю Беларусі ў мірных перамовах і яе будучыню пасля вайны. І гэтая падтрымка вельмі важная».
? 141
? 25
??? 13
? 5
? 2
? 2
? 1
16 10.8K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram