avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
27.11.2025 14:09
Святлана Ціханоўская сустрэлася з абноўленай групай «за дэмакратычную Беларусь» у нямецкім Бундэстагу

Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Берліне, дзе далучылася да ўрачыстага пасяджэння групы «за дэмакратычную Беларусь» з нагоды яе запуску.

Ціханоўская выступіла перад палітыкамі, і ў сваёй прамове прапанавала разглядзець магчымасць прыняцця новай рэзалюцыі па Беларусі, якая б адлюстроўвала бягучую сітуацыю і зрабіць яе адным з прыярытэтаў групы на 2026 год. Да таго ж былі агучаныя шэраг ідэяў для працы групы:

«Па-першае, стажыроўкі. Чацвёра маладых беларусаў прайшлі стажыроўкі ў чатырох парламенцкіх фракцыях Бундэстага. Я лічу, што ў наступным годзе кожная фракцыя магла б зноў прыняць аднаго або двух маладых беларускіх палітыкаў.

Па-другое, хросныя бацькі. Мы хочам сабраць разам дэпутатаў, якія з'яўляюцца «хроснымі бацькамі» беларускіх палітвязняў і запрасіць былых палітвязняў або іх сем'і. У цяперашні час у Бундэстагу больш за ўсіх «хросных бацькоў» — было б выдатна, калі б такі форум адбыўся ў Берліне.

Па-трэцяе, Міжнародны альянс. Наступная сустрэча адбудзецца ў 2026 годзе ў Лондане, запрашаем вас усіх прыняць у ёй удзел.

Па-чацвёртае, беларуская дыяспара ў Германіі. Я прапаную наладзіць рэгулярныя кантакты паміж дыяспарай і Бундэстагам. У іх шмат ідэяў, але таксама шмат праблемаў, і яны маюць патрэбу ў вашай падтрымцы.

Па-пятае, супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі. Давайце ўсталюем супрацоўніцтва паміж групай і нашай Каардынацыйнай Радай і Аб'яднаным Пераходным Кабінетам. Мы падрыхтавалі каляндар з дзесяці ключавых дат, звязаных з Беларуссю, на 2026 год. Я б хацела, каб гэта стала часткай п
рацы групы».
? 121
? 22
? 9
? 5
??? 3
? 1
15 10.1K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram