10-11 лістапада Святлана Ціханоўская знаходзілася з працоўным візітам у Лісабоне. Асноўныя падзеі:
— Сустрэча з
Майклам О'Флаерці, камісарам Рады Еўропы па правах чалавека. Абмеркавалі працу Кантактнай групы ў Радзе Еўропы, пытанні падтрымкі палітвязняў і прыцягнення рэжыму да адказнасці.
— Сустрэча з
Хеннай Марыяй Віркунен, віцэ-прэзідэнткай Еўракамісіі. Размова была прысвечаная падтрымцы беларускіх IT-кампаніяў у Еўрасаюзе, удзелу ў еўрапейскіх праграмах у сферы тэхналогіяў, грамадзянскай бяспекі і абароны, а таксама дапамозе медыя і ініцыятывам супраць дэзінфармацыі.
— Удзел у канферэнцыі
Web Summit 2025. Ціханоўская
выступіла ў дыскусіі «Прадпрымальніцтва як права чалавека» разам з заснавальніцай Imaguru Таццянай Марыніч.
—
Адкрыццё стэнду Беларусы па ўсім свеце — «Тэхналогіі без межаў».
— Сустрэча з беларускай дыяспарай і прадстаўнікамі IT-сектара. Абмеркавалі праблемы беларусаў у Партугаліі.
Офіс накіраваў адмысловы запыт ва ўрадавыя структуры гэтай краіны.
— Інтэрв’ю для міжнародных медыя, дзе Ціханоўская распавяла пра сітуацыю ў Беларусі і працу дэмакратычных сілаў.
Падрабязней — на сайце.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram