avatar
Светлана Тихановская
@tsikhanouskaya
11.11.2025 21:32
«Упершыню Беларусь удзельнічае ў сусветна вядомым Web Summit у такім маштабе! Не як дзяржава, а як народ, як супольнасць, як дыяспара»

У Web Summit 2025 адкрыўся стэнд Беларусы па ўсім свеце — «Тэхналогіі без межаў». Місія стэнду — згуртаваць беларускіх заснавальнікаў, інжынераў, інвестараў і крэатыўных спецыялістаў па ўсім свеце, каб прадэманстраваць сапраўдны вобраз новай Беларусі — свабоднай, інавацыйнай і салідарнай.

Святлана Ціханоўская:
«Упершыню Беларусь удзельнічае ў сусветна вядомым Web Summit у такім маштабе! Не як дзяржава, а як народ, як супольнасць, як дыяспара.

Гэта вялікі момант гонару. Беларусы маюць што паказаць, і беларусам ёсць чым ганарыцца. Нашыя спецыялісты, нашыя IT-кампаніі — гэта твар сучаснай Беларусі: свабоднай і крэатыўнай. І я ўпэўненая, што менавіта гэтыя годныя, працавітыя і прадпрымальныя беларусы будуць рухаць наперад эканоміку новай Беларусі, ужо пасля Лукашэнкі.

Я ўдзячная ўсім арганізатарам і заснавальнікам беларускага стэнду: SVAE (Новая Беларусь), Imaguru Startup HUB, Беларускі Клуб Мецэнатаў, заснавальнікам Flatlogic, Recalibrate AI, AngelsBand і іншым выбітным арганізацыям.

Гэта больш, чым проста пра стэнд. Гэта пра тое, што дзе б мы ні жылі: у Мінску, Варшаве, Вільні ці Лісабоне — мы застаёмся адным народам. Народам, які падтрымлівае адно аднаго, які верыць у лепшае і зд
ольны тварыць будучыню сваімі рукамі».

Стэнд прафінансаваны беларускай айці-супольнасцю.
? 163
? 25
? 16
? 13
? 4
? 4
??? 3
? 3
? 1
19 3.4K

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Светлана Тихановская

17.6K
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15

Сайт: https://tsikhanouskaya.org/

Inst: https://www.instagram*.com/prezident.sveta/

FB: https://www.facebook*.com/S.Tsikhanouskaya

YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram