Візіт Ціханоўскай у Аўстралію. Падводзім вынікі
«Гэты візіт — знак таго, што Беларусь застаецца часткай дэмакратычнага свету, нават калі рэжым спрабуе ізаляваць краіну. Мы будуем масты і сяброўства з тымі, хто падзяляе нашыя каштоўнасці свабоды і годнасці»,
— Святлана Ціханоўская.
Цягам чатырох дзён візіту ў Аўстралію Ціханоўская правяла шэраг сустрэчаў на самым высокім узроўні:
– з
прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Албанізам;
– з
міністаркай замежных справаў Аўстраліі Пэні Вонг;
– са
спікерам Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі Мілтанам Дыкам;
– з
прадстаўнікамі Ліберальнай партыі Аўстраліі;
– з
кіраўніцай Аўстралійскай рады прафсаюзаў Мішэль О'Ніл;
– з
былым прэм’ер-міністрам Скотам Морысанам;
– з
былым прэм’ер-міністрам Тоні Эботам.
Акрамя таго, выступіла:
– у
Аўстралійскім нацыянальным універсітэце з лекцыяй, у якой сфакусавалася на тым, чаму барацьба беларусаў за свабоду — гэта частка глабальнай барацьбы за дэмакратыю.
– на канферэнцыі,
прысвечанай глабальным пагрозам аўтарытарызму і супрацоўніцтву дэмакратычных дзяржаў, дзе стала галоўнай спікеркай;
– у
Аўстралійскім інстытуце стратэгічнай палітыкі, дзе адзначыла, што Беларусь знаходзіцца пад кантролем Расіі, а рэжым Лукашэнкі стаў яе проксі.
– з
лекцыяй «Ад турэмных камер да палёў бітваў» ва ўніверсітэце Суінберн у Мельбурне, прысвечаную барацьбе беларусаў і ўкраінцаў супраць «рускага свету».
– на публічнай дыскусіі «Барацьба за дэмакратыю ў Беларусі», арганізаванай Аўстралійскім інстытутам міжнародных спраў у штаце Вікторыя
Таксама Ціханоўская
ўшанавала памяць беларусаў у мемарыяле ANZAC і сустрэлася з
беларускай дыяспарай.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram