Што зрабіць, каб Беларусі было больш у Аўстраліі?!
Адказ на гэта пытанне шукалі разам Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі беларускай дыяспары Сіднея.
Нацыянальная лідэрка Беларусі распавяла пра стратэгію і планы дзеяння дэмсілаў Беларусі, а адказала на шматлікія пытанні.
Сёння ў Аўстраліі каля 4000 беларусаў, якія сябе так ідэнтыфікуюць. Але ў рэальнасці гэта лічба у разы большая.
Адметнасць - у Аўстраліі пытанне легалізацыі і інтэграцыі беларусаў не абцяжарана бюракратычнымі перашкодамі як у Еўропе.
Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай прапанаваў сабраўшымся супольны план дзеянняў:
1 дабіцца стварэння дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь” у Парламенце Аўстраліі і зрабіць яе інструментам пашырэння беларускай прысутнасці ў краіне.
2 далучыцца да выпрацоўкі рэформаў і праектаў законаў для новай Беларусі, абапіраючыся на станоўчы доступ Аўстраліі.
Далучайся і будзем разам 🖌
https://t.me/parlamentbel
#австралия #беларусь #парламент #дыяспара
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram