avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 16:09
Супраць мінскага інжынера распачатая крымінальная справа за вырошчванне канопляў

Аб пачатку крымінальнай справы ў дачыненні да 49-гадовага жыхара Мінска за вырошчванне канопляў паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Затрыманы — інжынер “сталічнай арганізацыі”, гаворыцца ў паведамленні, па месцы жыхарства ён “абсталяваў памяшканне для вырошчвання нарказмяшчальных раслін”.

Падрабязнасці 🗝Без VPN
📷 ГУУС Мінгарвыканкама
👎 1
2 116
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 14:27
“Экстрэмісцкі” статус ускладняе працу нават у эміграцыі — кнігавыдаўцы

Аб цяжкасцях працы ў эміграцыі з “экстрэмісцкім” статусам выказаліся беларускія кнігавыдаўцы 19 ліпеня падчас сустрэчы з чытачамі і журналістамі ў рамках фэсту TUTAKA (урочышча Борык у Падляскім ваяводстве Польшчы).

“Стала горш. Мы працуем над гэтым”,


— коратка паведаміла галоўны рэдактар выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева.

Кіраўнік выдавецкага праекту і інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat Яраслаў Іванюк адзначыў, што “экстрэмісцкі” статус уплывае на літаратараў. “Адзін з аўтараў, — прывёў ён прыклад, — сказаў, што са мной тут на прэзентацыі не выступіць, таму што я “экстрэміст”.

Падрабязнасці 🗝Без VPN
📷"Позірк"
😢 5
2 194
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 13:22
МНС зафіксавала падзенні дрэў праз непагадзь у трох абласцях

Аб ліквідацыі наступстваў непагадзі паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Адзначаецца, што з прычыны праходжання навальнічнага фронту і ўзмацнення ветру парывамі да 18 м/с у Гродзенскай вобласці падраздзяленні МНС 13 разоў выязджалі для распілоўкі і ўборкі паваленых дрэў.

Падрабязнасці 🗝Без VPN
📷МНС
1 202
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 13:04
Украіне патрэбныя сродкі абароны грамадзян, прамаруджванне каштуе жыццяў — Ціханоўская ў сувязі з чарговым ударам РФ па Кіеве

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская адрэагавала 19 ліпеня на чарговы масіраваны ўдар, нанесены расійскімі вайскоўцамі па сталіцы Украіны.

“Гэтай раніцай мае думкі з жыхарамі Кіева, якія перажылі яшчэ адну ноч тэрору. Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па горадзе, дзе мільёны людзей спрабуюць выжыць”,

— канстатавала яна.

Ціханоўская падкрэсліла, што Украіне “патрэбныя сродкі для абароны сваіх грамадзян”.

“Кожнае прамаруджванне каштуе чалавечых жыццяў”,

— падкрэсліла дэмлідар.

Падрабязнасці 🗝Без VPN
📷"Позірк"
2 198
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 11:32
Ціханоўская наведала фэст "Тутака"

Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская стала госцяй фестывалю "Тутака", які праходзіць у Гарадку на Падляшшы. Падчас візіту яна сустрэлася з беларусамі, наведала асноўныя пляцоўкі фэсту, пагутарыла з валанцёрамі, арганізатарамі і журналістамі.

У сваім выступленні Ціханоўская адзначыла, што такія мерапрыемствы дапамагаюць беларусам захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць, мову і культуру нават далёка ад радзімы. Яна таксама падкрэсліла, што беларусам неабходна заставацца салідарнымі і працягваць працаваць дзеля таго, каб у будучыні Беларусь стала свабоднай, дэмакратычнай краінай, у якую людзі змогуць бяспечна вярнуцца.
3
🤬 1
1 216
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 09:48
МНС патушыла пажар у гродзенскай бальніцы — шасцёра пацярпелых шпіталізаваныя, былі эвакуяваныя 254 чалавекі

Аб ліквідацыі пажару ў бальніцы ў Гродне паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У рэлізе гаворыцца, што “ноччу ратавальнікам паступіла паведамленне аб задымленні ва ўстанове аховы здароўя па вуліцы Абухава” (верагодна, гаворка аб гродзенскім абласным клінічным цэнтры “Псіхіятрыя-наркалогія”).

“Падраздзяленні МНС, якія прыбылі да месца пажару, устанавілі, што ачаг узгарання знаходзіўся ў адной з палат на пятым паверсе шасціпавярховага будынка”,

— адзначае ведамства.

Падрабязнасці 🗝Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
1
😢 1
1 242
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 09:06
У рамках фэсту "Тутака" адбыўся футбольны Кубак памяці Алеся Пушкіна

Яго пераможцам стала варшаўская каманда "Крафтавік ЦІМ".

У фінале яна была мацней "Беластоцкіх Дзікоў", якія і былі арганізатарамі гэтага турніру.

Кубак названы ў гонар Алеся Пушкіна – беларускага мастака і грамадскага дзеяча, які быў палітычным зняволеным і памёр у турме ў 2023 годзе. Арганізатары адзначаюць, што турнір мае не толькі спартыўную, але і мемарыяльную мэту – сабраць беларускую супольнасць і ўшанаваць памяць Пушкіна.

Адным з удзельнікаў турніру стаў дарадца Святланы Ціханоўская Дзяніс Кучынскі, які сказаў DzikMedia, "што гэты турнір памяць нашаму герою і што вельмі важны быць салідарнымі".

Турнір з удзелам чатырох камандаў прайшоў 18 ліпеня ў Гарадку на мяжы Польшчы і Беларусі.
4
👍 2
👎 1
2 252
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 08:30
Чатыры чалавекі загінулі на пажарах за мінулыя суткі

Жанчына 1963 года нараджэння загінула на пажары ў Кіраўску (Магілёўская вобласць). Узгаранне здарылася ў кватэры на трэцім паверсе пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Гагарына.

У жылым доме ў вёсцы Курганаўка Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) ад агню загінулі грамадзяне 1962 і 1975 г.н.

Ахвярай агню таксама стаў гаспадар дома 1978 г.н. у вёсцы Ліпнікі Пінскага раёна (Брэсцкая вобласць).

Усяго, паводле звестак МНС, з пачатку 2026 года здарылася 4.166 пажараў (годам раней — 3.756; +10,9%), на іх загінула 336 чалавек (310; +8,4%).

Падрабязнасці 🗝Без VPN
📷
МНС
3
😢 1
1 254
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 07:42
Лукашэнка разлічвае на захаванне “дасягнутага ўзроўню даверу” з Нікарагуа

“Прынцыпы роўнасці, сацыяльнай справядлівасці і права на самавызначэнне, якія забяспечваюць мірнае жыццё нікарагуанскага народа, з’яўляюцца блізкімі і зразумелымі для Беларусі, дзе чалавек і яго дабрабыт заўсёды ў цэнтры дзяржаўнай палітыкі”,

— заявіў Лукашэнка, віншуючы 19 ліпеня ўлады Нікарагуа з 47-й гадавінай Сандзінісцкай рэвалюцыі.

Падрабязнасці 🗝Без VPN
📷БЕЛТА
😁 4
1 256
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 06:00
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 19 ліпеня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:

▪️Лекцыя музыкі і спявачкі Вікі ZNICHKA "Вярнуць сабе творчасць: як ствараць у кайф" (Мінск, хаб "Сквер", 18:30).

▪️Вечар джазу з бэндам "Mr O.B. Project" (Мінск, Арт-прастора "Accidental Point", 21:00).

▪️Адкрытая беларускамоўная экскурсія па выставе "FONART FEST: футбол як мастацтва" (Мінск, галерэя Савіцкага, 15:00).

▪️Паэтычны спектакль "Святло ўнутры" ад суполкі паэзіі "Даже" (Віцебск, Зялёная сцэна ў парку Фрунзэ, 20:00).

▪️Паказ фільма "Марці Непаўторны" ў беларускай агучцы (Вільнюс, Zołak Micro Art Residence, 18:00).

▪️Фінал чэмпіянату свету па футболе з комікамі Пашам Крыўцом і Янам Ліпаем (Варшава, 20:30).

🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!
👍 2
277
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
18.07.2026 18:04
🌙 Галоўныя навіны 18 ліпеня:

🛒 Сярод нехарчовай прадукцыі з рэгуляванымі цэнамі засталіся толькі асобныя тавары для дзяцей і гігіены.

⛽️ Сітуацыя з палівам у Беларусі будзе абмяркоўвацца на нарадзе па ўборачнай на наступным тыдні.

🏦 Ад 18 ліпеня ў Беларусі могуць функцыянаваць крыптабанкі.

⛓️‍💥 Ціханоўская ў дзень народзінаў журналіста Ігара Ільяша запатрабавала яго вызвалення.

🤖 Беларусь увайшла ў лік 29 сузаснавальнікаў Сусветнай арганізацыі супрацы ў сферы штучнага інтэлекту.

На відэа: белую варону заўважылі ў Гродне.
Крыніца: @grodno
👍 2
320
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
18.07.2026 17:07
Ціханоўская паабяцала разам з камандай разабрацца ў сітуацыі з міжнароднай абаронай для беларусаў у Польшчы

“Калі людзі ў першы раз запытваюць пра абарону, ім адмаўляюць. <…> З гэтым трэба разабрацца, зразумець, што за гэтым стаіць”, — сказала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 18 ліпеня на сустрэчы ў рамках фэсту TUTAKA ў Падляскім ваяводстве Польшчы.


“Палітычна мы не бачым ніякіх змен у дачыненні да беларусаў. <…> Я да сваёй каманды (юрыстаў перш за ўсё) звярнуся, з Паўлам Паўлавічам [Латушкам] перагаворым, <…> чаму адмаўляюць, можа падставаў менш”, — сказала палітык.


❗️Паводле Ціханоўскай, у Польшчы “палітычна няма ніякай устаноўкі, каб беларусам адмаўлялі” ў наданні міжнароднай абароны. АПК 21 ліпеня паглядзіць, “што з гэтым рабіць, у якое міністэрства звяртацца”.

Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
3
👍 1
😁 1
🤬 1
5 338
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
18.07.2026 16:14
За минувшие сутки в Минской области произошло четыре автомобильные аварии, в том числе одна — со смертельным исходом

На 373-м километре трассы М-1 недалеко от деревни Обчак “Ленд Ровер“ поосле столкновения с лосем и с попутным “Фордом“ вылетел в кювет и перевернулся. Водитель “Ленд Ровера“ госпитализирован.

Автоаварии с участием легковых машин случились также на 13-м километре дороги Н-9033 недалеко от деревни Тимошки в Минском районе и в Несвижском — на Р-12. Два пассажира отправлены в больницы.

Накануне на 18-м километре трассы М-6 водитель мотоцикла “Ямаха“ погиб после столкновения с автомобилем “Тойота“.

Подробности 🗝 Без VPN
😱 1
😢 1
316
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
18.07.2026 15:22
Ціханоўская ў дзень нараджэння журналіста Ільяша запатрабавала яго вызвалення

"Сёння журналіст Ігар Ільяш праводзіць свой дзень нараджэння ў якасці палітычнага зняволенага ў Беларусі". "Ігар павінен быць вызвалены", — напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.


❗️18 ліпеня палітычнаму аглядальніку Ігару Ільяшу споўнілася 38 гадоў. Ягоная жонка, журналістка Кацярына Андрэева (Бахвалава) паведаміла “Радыё Свабода“, што Ільяш знаходзіцца ў добрым псіхалагічным стане, але яго фізічны стан выклікае трывогу, ён моцна схуднеў.

☝️Андрэева нагадала, што "яго абвінавацілі ў "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь" і прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што ён быў выдатным прафесіяналам і гаварыў праўду".


Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 старонка Ільяша ў "Фэйсбуку"
👍 5
😢 1
1 302
avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
18.07.2026 14:09
Крутой о работниках из Узбекистана: Это не бесконтрольная миграция, а приезд специалистов на инвестпроекты

“В Беларуси они хотели бы реализовать инвестиционные проекты, связанные с агропромышленной переработкой в первую очередь, поставлять [домой] полученную продукцию мясную, молочную”, — заявил 18 июля глава администрации Лукашенко Дмитрий Крутой.


По его мнению, схема приезда в Беларусь иностранных работников “абсолютно понятна“ — в ее основе лежат заявки белорусских организаций, которые хотели бы привлечь трудовые ресурсы из-за рубежа.

Кроме того, подчеркнул чиновник, есть “фильтр посольств“, которые “обязательно просматривают эти списки, проверяют людей по соответствующим базам, в первую очередь, [по] их благонадежности с точки зрения совершенных правонарушений“.


Подробности 🗝 Без VPN
📷 региональное медиа Andijon Bugun Rasmiy
😁 6
5 301

Позірк. Навіны пра Беларусь

2.8K
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook*: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram