avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
19.07.2026 11:32
Ціханоўская наведала фэст "Тутака"

Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская стала госцяй фестывалю "Тутака", які праходзіць у Гарадку на Падляшшы. Падчас візіту яна сустрэлася з беларусамі, наведала асноўныя пляцоўкі фэсту, пагутарыла з валанцёрамі, арганізатарамі і журналістамі.

У сваім выступленні Ціханоўская адзначыла, што такія мерапрыемствы дапамагаюць беларусам захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць, мову і культуру нават далёка ад радзімы. Яна таксама падкрэсліла, што беларусам неабходна заставацца салідарнымі і працягваць працаваць дзеля таго, каб у будучыні Беларусь стала свабоднай, дэмакратычнай краінай, у якую людзі змогуць бяспечна вярнуцца.
3
🤬 1
1 216

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Позірк. Навіны пра Беларусь

2.8K
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook*: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram