avatar
Позірк. Навіны пра Беларусь
@pozirkonline
18.07.2026 15:22
Ціханоўская ў дзень нараджэння журналіста Ільяша запатрабавала яго вызвалення

"Сёння журналіст Ігар Ільяш праводзіць свой дзень нараджэння ў якасці палітычнага зняволенага ў Беларусі". "Ігар павінен быць вызвалены", — напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.


❗️18 ліпеня палітычнаму аглядальніку Ігару Ільяшу споўнілася 38 гадоў. Ягоная жонка, журналістка Кацярына Андрэева (Бахвалава) паведаміла “Радыё Свабода“, што Ільяш знаходзіцца ў добрым псіхалагічным стане, але яго фізічны стан выклікае трывогу, ён моцна схуднеў.

☝️Андрэева нагадала, што "яго абвінавацілі ў "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь" і прыгаварылі да 4 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што ён быў выдатным прафесіяналам і гаварыў праўду".


Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 старонка Ільяша ў "Фэйсбуку"
👍 5
😢 2
1 365

Обсуждение 0

Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.

Обсудить в Telegram

Позірк. Навіны пра Беларусь

2.8K
Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю

Сайт: https://pozirk.online

▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook*: https://bit.ly/3TSLGdf

Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
* Принадлежит организации Meta, которая признана экстремистской и запрещена на территории РФ
Открыть в Telegram