Ціханоўская паабяцала разам з камандай разабрацца ў сітуацыі з міжнароднай абаронай для беларусаў у Польшчы
“Калі людзі ў першы раз запытваюць пра абарону, ім адмаўляюць. <…> З гэтым трэба разабрацца, зразумець, што за гэтым стаіць”, — сказала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 18 ліпеня на сустрэчы ў рамках фэсту TUTAKA ў Падляскім ваяводстве Польшчы.
“Палітычна мы не бачым ніякіх змен у дачыненні да беларусаў. <…> Я да сваёй каманды (юрыстаў перш за ўсё) звярнуся, з Паўлам Паўлавічам [Латушкам] перагаворым, <…> чаму адмаўляюць, можа падставаў менш”, — сказала палітык.
❗️Паводле Ціханоўскай, у Польшчы “палітычна няма ніякай устаноўкі, каб беларусам адмаўлялі” ў наданні міжнароднай абароны. АПК 21 ліпеня паглядзіць, “што з гэтым рабіць, у якое міністэрства звяртацца”.
✅
Падрабязнасці 🗝
Без VPN
📷 "Позірк"
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram