«Самае страшнае — не ШІЗА, а штодзённая руціна»: Цімур Піпія — пра шэсць гадоў у ПК-15 і вяртанне да жыцця
Цімур Піпія вызваліўся з ПК-15 два месяцы таму. Ён правёў у зняволенні шэсць гадоў, пяць з якіх — ва ўмовах узмоцненага рэжыму гэтай калоніі. Першыя два з паловай гады ён быў цалкам пазбаўлены спатканняў і хоць якой сувязі з сям'ёй. У калоніі ён перажыў смерць маці, трагічную навіну пра якую атрымаў проста ў кабінеце начальніка, а таксама назіраў за прэсінгам малодшага брата, затрыманага следам за ім.
"Я адчуваў велізарную адказнасць за брата з самага дзяцінства, і ўсведамленне таго, што яго затрымалі следам за мной, было самым жудасным момантам, — дзеліцца Цімур. — У турме ты дакладна ведаеш, што адбываецца з табой асабіста, а для тваіх родных кожны дзень ператвараецца ў жах і нявызначанасць. Самае страшнае — гэта калі ты не можаш абараніць сваіх блізкіх ад допытаў у КДБ, якія праводзяцца толькі праз іх дапамогу табе. Турма прымушае цябе ўсвядоміць, што сям'я — гэта самае каштоўнае, што наогул можа быць у чалавека ў жыцці".
Паступова адаптуючыся да мірнага жыцця пасля "эмацыйнага выбуху" першых тыдняў свабоды, ён распавёў "Вясне" пра дэталі зняволення і рэфлексіі з гэтай нагоды.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120811
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram