🗣
Алесь Бяляцкі заклікае свет абараніць праваабаронцаў, што застаюцца ў сваіх краінах
Праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года
Алесь Бяляцкі папярэджвае аб небяспечнай рэгіянальнай тэндэнцыі, што імкліва развіваецца: урады краін Усходняй Еўропы сістэматычна пераследуюць праваабаронцаў, якія адмаўляюцца пакінуць свае краіны — "караючы" іх паўторнымі арыштамі, усё больш працяглымі тэрмінамі зняволення і ўсё больш жорсткім абыходжаннем, у тым ліку катаваннямі.
"Тыя, хто застаецца, жорстка караюцца менавіта за тое, што застаюцца і, нягледзячы на небяспеку, працягваюць праваабарончую працу, — падкрэсліў Бяляцкі.
Бяляцкі адзначае, што асабіста ведае гэты "няпросты выбар": перажыўшы адзін тэрмін зняволення 2011- 2014, ён быў арыштаваны зноў у 2021 толькі таму, што не пакінуў сваю краіну і не спыніў праваабарончую дзейнасць. Міжнародная салідарнасць у выніку дапамагла яму выйсці на волю і гэтым разам — коштам ужо вымушанага выправаджэння з краіны ў 2025 і анулявання ўладамі нацыянальнага пашпарта.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120809
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram