❗️
Пад Расонамі затрымалі каля 350 чалавек
Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта былі ўдзельнікі штогадовага злёта, якія праводзіць беларускія прадстаўнікі руху "Сям'я вясёлкі' (Rainbow Family). Пра гэта
паведамляе "Віцебская Вясна".
Ён аб'ядноўвае прыхільнікаў ідэі гарманічнага суіснавання з прыродай і пратэсту супраць умоўнасцяў капіталістычнага грамадства. Злеты праводзяцца у маланаселеных месцах, наметавыя гарадкі ўсталёўваюць паблізу вадаёмаў.
На тых, хто хацеў проста адпачыць на прыродзе і сустрэцца са старымі сябрамі, учора здзейснілі міліцэйскі налёт. Людзей затрымлівалі цэлымі сем'ямі. Вядома, што разам з дарослымі ноч у ІЧУ былі вымушаны правесці і некалькі дзяцей.
На затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" і папярэдзілі, што напрацягу двух месяцаў іх чакае суд. Інфармацыя пра інцыдэнт удакладняецца і бліжэйшымі днямі будзе дапоўнена.
🗣Паведаміць пра пераслед
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram