Інфармацыя пра 7 спробаў вярбоўкі беларускіх актывістаў у Польшчы перададзена ў пракуратуру
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і дэлегат Каардынацыйнай Рады
Павел Латушка перадаў у Акруговую пракуратуру ў Варшаве (аддзел па ваенных справах) звесткі пра
сем спробаў вярбоўкі супрацоўнікаў НАУ і прадстаўнікоў фракцыі «Кааліцыя Латушка і Рух "За Свабоду"» ў
КР. Таксама пра гэтыя факты былі афіцыйна паінфармаваныя МЗС і МУС Польшчы.
Павел Латушка заклікае калег з дэмакратычнага руху не маўчаць у выпадку ціску.
У выпадку, калі ў дачыненні да вас ажыццяўляюцца спробы вярбоўкі на тэрыторыі Польшчы або іншай замежнай дзяржавы, звяртаюся з просьбай да шаноўных калег і каляжанак у Каардынацыйнай Радзе, а таксама ў іншых дэмакратычных структурах, інфармаваць Акруговую пракуратуру ў Варшаве (Sygn. akt 3041-8.Ds.101-2025) або пракуратуры па месцы вашага знаходжання на тэрыторыі замежных дзяржаў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у апошнія дні сяброў фракцыі актыўна
спрабуюць вербаваць з розных акаўнтаў. Раней, напачатку ліпеня, невядомыя ўжо
імкнуліся выйсці на кантакт з дэлегатам КР
Мікітам Семяненкам.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram