За абразу Лукашэнкі — 4 гады, за данат — 9,5: як у Беларусі караюць за салідарнасць і меркаванні
Пасля 2020 года беларускія ўлады фактычна крыміналізавалі дапамогу палітвязням і іхным сем’ям. Арганізацыі, якія займаюцца падтрымкай рэпрэсаваных, абвешчаныя «экстрэмісцкімі» або «тэрарыстычнымі», а за звычайныя ахвяраванні ўласныя сродкі людзям прысуджаюць вялізныя турэмныя тэрміны.
Праваабаронца «Вясны»
Уладзімір Лабковіч у
каментары «Радыё Свабода» пералічыў тры крымінальныя артыкулы, паводле якіх судзяць за ахвяраванні: «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага характару» (артыкул 361-2, ч. 1), «Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» (артыкул 290-1) і «Фінансаванне дзеянняў грамадзян, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (артыкул 342-2).
«Катэгорыя гэтых „злачынстваў“ цяпер у ценевай зоне, цяжка атрымліваць інфармацыю з судоў і ад адвакатаў. Асноўная крыніца — гэта людзі, якія выйшлі на волю і сустракаліся з такімі вязьнямі ў калёніі. Тым ня менш мы зафіксавалі ўжо ня менш за 159 асуджаных за данаты, і тэрміны ў іх вялікія», — расказвае Уладзімір Лабковіч.
Паводле ягоных слоў, каментары і рэпосты ў сацыяльных сетках у Беларусі таксама крыміналізаваныя, калі ідзецца пра крытыку ўлады, службовых асобаў і Лукашэнку.
«За гэта могуць прысудзіць і „хатнюю хімію“, і пазбаўленне волі. Шмат людзей у калоніях адбываюць пакаранне з палітычных матываў менавіта за камэнтары, гэта адна з найбольшых групаў» — адзначае суразмоўца.
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram