🔎
Шукаем студэнтаў і выкладчыкаў, якія сутыкнуліся з пераследам праз вучобу ці выкладанне ў ЕГУ
З пачатку чэрвеня па ўсёй Беларусі разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам — была распачата крымінальная справа за аплату навучання, пачынаючы з 2016 году.
Пасля ператрусаў і допытаў КДБ перайшоў да выклікаў «на размову» — тэлефануюць тым, хто мае або меў дачыненне да ўніверсітэта.
Калі вы былы ці дзейны студэнт або выкладчык установы і сутыкаліся з-за гэтага ў Беларусі з допытамі, ператрусамі, выклікамі «на размову» — калі ласка, напішыце праваабаронцам на @ViasnaSOS.
У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
🔹Больш за 60 ператрусаў па ўсёй краіне: што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх
Обсуждение 0
Обсуждение не доступно в веб-версии. Чтобы написать комментарий, перейдите в приложение Telegram.
Обсудить в Telegram